From Wikipedia, the free encyclopedia
Войшвіл (Вошвіл, Весьвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Вайшвіла (Вашвіла).
Uesuili | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Woysch + Wilo Wis (Weise) + Wilo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вошвіл, Весьвіл, Вайшвіла, Вашвіла |
Вытворныя формы | Вісьвіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Войшвіл» |
Весьвілі (Uesuili) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Войшвіл азначае «воля паляваньня»[7].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Waschwill[8].
У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Weischwill (Woischwill)[9]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Waschwill[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wojszwił (5 студзеня 1359 году, разглядаецца як фальсыфікат Тэадора Нарбута)[11]; на Рши и у Оболцох. Село Сено Милошу Воишвиловичу[12], долница Пашкова а Олехнонова Воишвиловичовъ[13] (1440—1492 гады); Миколаю Вошвиловичу Гнездо, дворец Монивидов… дворец Довкгаилов Воишвиловича[14], Довкгаилу Воишвиловичу петнадцать чоловеков[15], Милошу Воишвиловичу землица Сеилович[16], Докаилу Воишвиловичу Никелева земля… дворец Миколаевъ Воишвиловича[17] (9 лістапада 1449 году); Mylosch Woyswylowicz (29 траўня 1479 году)[18]; Voyszphyl (1503 год)[19]; hominibus… Pieczko Sthecz Woyschvylowycz (14 жніўня 1503 году)[20]; боярина нашого, Яна Милошевича Воишвиловича (27 красавіка 1516 году)[21]; земъли пустовъских у Новъгородскомъ повете… Воишвиловъщыны (7 сакавіка 1523 году)[22]; Миколаи Воишвиловичъ[23], Юрыи Воишвиловичъ[24], Воишвилъ Анъдровичъ[25], Сенько Воишвиловичъ[26], Лавринъ Воишвиловичъ[27], Як Вошвилович[28], Миколаи Воишвиловичъ[29] (1528 год); Юрей Войшвилович (8 траўня 1534 году)[30]; Миколаи Воишвилович… Войшвил Орвидович (1538 год)[31]; Войшвилъ Сеньковичъ (1540 год)[32]; Миколаи Сенкевич Воишвилъ… Каспор Стасевич Возшвилович (30 ліпеня 1545 году)[33]; Воитехъ Милошевичъ Воишвиловичъ… Станиславъ Воитеховичъ Воишвиловичъ (7 кастрычніка 1547 году[34], 10 кастрычніка 1547 году[35]); Павелъ Войшвиловичъ (23 студзеня 1566 году)[36]; Григорей Юръевичъ Войшвиловичъ[37], Валентынъ Шимковичъ Войшвиловичъ[38], Бенко Павловичъ Войшвиловичъ[39], Лукашъ Каспоровичъ Войшвилъ[40], Каспоръ Войшвилъ[41], Петръ Войшвиловичъ[42] (1567 год); Mathias Woyszwiłł (1619—1690 гады)[43]; Jozef Wyszwiłowicz (1641 год)[44]; Wieswilowa (1671—1681 гады)[45]; Krzysztof Wojszwiłł[46], Krzysztof Woyszwiłło… Jan Woyszwiłło[47] (1690 год); Urbanus Woyszwił (1699 год)[48]; Iannes Woszwilo (1764—1786 гады)[49]; Michał Wajszwił (1802 год)[50].
Вайшвілы — парафіяне касьцёла ў Міры на 1847 год[53].
Вайшвілы (Wojszwiłło) гербаў Агеньчык, Корчак, Кот Морскі, Леў, Равіч, З-пад Вежы і Юноша — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[54].
Войшвілы (Wojszwiłło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[55].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Войшывілы (Войшивилы) у Ковенскім павеце[56].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.