Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Войсят (Войсяд) — мужчынскае імя і вытоворнае ад яго прозьвішча.
Vuisadus Wisad | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Woysch + Hatho Wis + Hatho |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Войсяд |
Вытворныя формы | Вісад |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Войсят» |
Вуйсад і Вісад (Vuisadus), Вісад (Wisad) і Адвіс (Aduisus, Hadvisa[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войсін, Войшымунд; германскія імёны Vuisilo, Vussin, Vuisimundo) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]), а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[7], германскага hathu 'бой'[8].
Імя Войсат (Войшат) гістарычна бытавала ў Польшчы: Woyschat (1388 год), Woyssath (1398 год), Woyszath (1398 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stationen auf dem Wege nach Nowogrodek… Waisedendorff (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[10]; Andrzej Woysiad (6 лютага 1764 году)[11].
Войсяты (Wojsiat) — прыгонныя зь вёскі Сапежынкаў (каля Доўгаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].
Войсяты (Wojsiat) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Віленскага, Лідзкага і Троцкага паветаў, а таксама ваколіцаў Сьвянцянаў[13][14].
Войсяты або Войсяды (Wojsiat, Wojsiad) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Ашмянскага павету[15].
Вайсятычы (Wojsiatycz) гербу Сьлепаўрон[16] — літоўскі шляхецкі род[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.