вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Верасьні́ца[3] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), за 4 км на захад ад Турава, за 8 км на ўсход ад Малешава. Цэнтар Верасьніцкага сельсавету, цэнтральная вёска гаспадаркі СПК «Верасьніца». Насельніцтва вёскі паводле перапісу 2009 году складала 1071 чалавек. Пераважна вёска забудаваная аднапавярховымі хатамі.
Верасьніца | |
трансьліт. Vieraśnіca | |
Першыя згадкі: | 1471[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Верасьніцкі |
Вышыня: | 131 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1074 чал. (2018)[2] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247984 |
СААТА: | 3216808011 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′0″ пн. ш. 27°38′0″ у. д. |
± Верасьніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вядомыя паводле рукапісных гістарычных крыніцаў з 1471 году. Вёска згадваецца ў Тураўскім эвангельлі. У запісе гаворыцца, што 2 траўня 1508 году «при дръжаве… короля… Жикгимоньта, — я кнзь Костентин Ивановичъ Острозкый пан виленский, гетьмань… короля Жикгимоньта, староста луцкый и брасловскый и веницкый, маршалок волынской земли, и з женой моею княгинею Татьяною, и з сыном нашим Ильею, надали есмо в Турове и записали у Евангелии ко цркви… к Преображению… надали есмо сад с пасекою, и поле с сеножатьми, и с езери и зъ жамежъками, на сюй стороне на передсельи села Вересницкого, на сюи стороне Воронине от замку…»
У ліпені 1654 году казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насьмерць забівалі, маёмасьць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазьней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы зьяўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасьні 1654 году на Тураўскую і Сьмядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласьці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстарасты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насьмерць пазамучвалі…» 24 верасьня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзясяткі іншых.[4]
З 1917 году ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Верасьніцкага сельсавету Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскай (з 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году — Гомельскай) губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 10 жніўня 1920 году да 17 ліпеня 1924 году — Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году), з 20 жніўня 1924 году — Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[5].
З 2008 году вёска афіцыйна зьяўляецца аграгарадком.
Традыцыйная вёска дзеліцца на 7 мікравёсак:
Тую частку вёскі, што знаходзіцца за аўтадарогай-дамбай Р88 бліжэй да Прыпяці, насельніцтва традыцыйна называе Балоньнем.
Маецца сярэдняя школа зь беларускай мовай навучаньня, стадыён.
Маецца харчовая крама, прыватная крама, паліклініка, лазьня, невялікі амфітэатар. Пераважна гэтая частка вёскі забудаваная двухпавярховымі дамамі.
Такая назва за гэтай часткай вёскі замацавалася пасьля таго, як тут была пабудаваная НПС «Сяброўства» (НПС «Дружба»). НПС «Сяброўства» займаецца перапампоўкай нафты па нафтаправодзе «Сяброўства» (Ямал — Эўропа).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Дружба належыць да гораду Турава.
Гэтая частка вёскі названая ў гонар бабы Мар’яны, якая першай пабудавала хату ў гэтым месцы. Працяглы час яна была асобнай вёскай з афіцыйнай назвай Марыямпаль. У наступстве апошняя зьлілася зь Верасьніцай.
Маецца харчовая крама, прыватная крама, клюб, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом адміністрацыі СПК «Верасьніца», аддзяленьне сувязі.
У Верасьніцы маюцца наступныя спартыўныя збудаваньні й пляцоўкі:
Ёсьць футбольная каманда.
Вуліцы: Беларуская, Вішнеўская, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камсамольская, Колцавая, Ленінская, Лугавая, Набярэжная, Новая, Палявая, Партызанская, Піянэрская, Працоўная, Сяргея Санца, Савецкая, Садовая, Сонечная, Сялянская, Чырвонаармейская, Школьная
Завулкі: Ленінскі, Набярэжны, Новы
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.