From Wikipedia, the free encyclopedia
Вале́ры Мітрафа́навіч Ле́меш (1938, Рэчыца, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі навуковец-вэтэрынар.
Валеры Лемеш | |
Дата нараджэньня | 11 сьнежня 1938 (85 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Рэчыца, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1960) |
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | вэтэрынарыя |
Месца працы | Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны (з 1990-га) |
Вядомы як | Распрацоўнік спосабу вызначэньня распаўсюду лейкозу буйной рагатай жывёлы |
Навуковая ступень | доктар вэтэрынарных навук[d] (1987) |
Узнагароды | |
Доктар вэтэрынарных навук (1987), прафэсар (1995), сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003) і ляўрэат ордэну Пашаны (2012). Аўтар звыш 250 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіяў і 2 пасьведчаньняў на вынаходзтва. Распрацаваў эпізааталягічны аналіз для вызначэньня шляху распаўсюду лейкозу сярод жывёлаў[1].
У 1960 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут. У 1964 годзе ўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы вэтэрынарны інстытут (БНДВІ) у пасёлку Кунцаўшчына Менскага раёну. У 1973—1988 гадах быў загаднікам аддзелу БНДВІ. У 1990 годзе стаў загаднікам катэдры Віцебскай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны. У 1992 годзе выдаў па-беларуску «Тлумачальны слоўнік-даведнік па вэтэрынарыі і заатэхніі». У 1994 годзе стаў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь[2].
Аўтар ідэі выкарыстаньня імунагенэтычнага спосабу папярэджаньня лейкозу пры адборы жывёлы. Вызначыў генэтычныя маркеры на схільнасьць жывёлы да лейкозу. Распрацаваў санітарныя крытэры для малака і мяса жывёлаў з радыяактыўна забруджаных земляў. Дасьледаваў бясьпечнасьць жывёльных вырабаў пры выкарыстаньні лекаў і харчовых дадаткаў у корме, пры заразных хваробах і парушэньні абмену рэчываў у жывёлаў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.