брытанскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Бэн Кінгсьлі (па-ангельску: Ben Kingsley) сапраўднае імя Крышна Пандыт Бганджы (анг. Krishna Pandit Bhanji; 31 сьнежня 1943 году) — ангельскі актор. За сваю кар’еру атрымаў мноства ўзнагародаў, у тым ліку прэмію Оскар, прэмію Брытанскай кінаакадэміі, дзьве прэміі Залаты Глёбус, прэмію Гільдыі кінаактораў і прэмію Грэмі. Кінгсьлі ёсьць квакерам[5][6].
Нарадзіўся ў Ёркшыры ад маці-ангелькі і бацькі індыйца-гуджараці. Сваю кар’еру Кінгсьлі пачаў з тэатру, далучыўшыся да Каралеўскай шэксьпіраўскай кампаніі ў 1967 годзе і правёўшы наступныя 15 гадоў, выступаючы ў асноўным на сцэне. Ягоныя галоўныя ролі ўключалі спэктаклі «Як вам гэта спадабаецца», «Шмат шуму зь нічога», «Рычард III», «Бура», «Сон у Іванаву ноч», «Гамлет» і «Ўіндзарскія весялухі».
У кіно Кінгсьлі найбольш вядомы дзякуючы выкананьню галоўнай ролі Магатмы Гандзі ў фільме Рычарда Этэнбара «Гандзі» (1982), за якую пасьля атрымаў прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю ў галоўнай ролі. Ён таксама зьявіўся ў ролі Іцхака Стэрна ў фільме Стывэна Сьпілбэрга «Сьпіс Шындлера» (1993), атрымаўшы намінацыю на прэмію BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. У 2002 годзе актор атрымаў рыцарскі тытул дзякуючы свайму ўнёску ў разьвіцьцё брытанскага кінэматографу[7]. У наступным зьяўляўся і іншых фільмах, як то «Ўдалая лічба Слэвіна» (2006), «Востраў праклятых» (2010), «Дыктатар» (2012), «Жалезны чалавек 3» (2013) ды іншых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.