будынак у Магілёве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Будынак гарадзкога тэатру — помнік архітэктуры канца XIX ст. у Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы[a]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Будынак гарадзкога тэатру | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′50″ пн. ш. 30°19′59″ у. д. |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і цагляны стыль[d] |
Аўтар праекту | Пётар Камбураў[d] |
Дата заснаваньня | 1886 |
Будаваньне | 1886—1888 гады |
Будынак гарадзкога тэатру | |
Будынак гарадзкога тэатру на Вікісховішчы |
Мураваны тэатар у Магілёве збудавалі ў 1886—88 гадох паводле праекту эпархіяльнага архітэктара П. Камбурава і губэрнскага інжынэра Ў. Мільяноўскага[1].
У 1954 годзе ў будынку разьмясьціўся новаўтвораны Магілёўскі абласны драматычны тэатар. У 1992—2001 гадох будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спэктаклі праходзілі ў будынку былога Дому палітасьветы, не прыстасаванага для работы прафэсійнага тэатру. Цяпер у будынку зноў працуе Драматычны тэатар.
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае складаную кампазыцыю аб’ёмаў. Цэнтральнае месца займае прастакутная ў пляне глядацкая заля (на 500 месцаў) з закругленай задняй сьцяной. На галоўным фасадзе выступаюць два вежападобныя чацьверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе двухбаковая крывалінейная ў пляне лесьвіца[2]. Вакол глядацкай залі групуюцца вэстыбюль, фае, кулюары, калідоры, службовыя памяшканьні. У архітэктурным разьвязку фасадаў спалучаецца адкрытая чырвоная муроўка зь белымі атынкаванымі дэталямі псэўдарускага стылю[2] (зубчыкі, сухарыкі, абрамленьні аконных праёмаў і нішаў разнастайных формаў), гэтая аздоба дробная і вельмі шчыльна пакрывае роўніцы сьценаў[2]. Інтэр’ер аздабляецца разьбой па дрэве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.