будынак у Амсьціславе (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Мужчынская гімназія — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца пад адрасам вуліца Кармэліцкая, 14. Твор архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Мужчынская гімназія | |
Будынак былой мужчынскай гімназіі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′16.57″ пн. ш. 31°43′49.44″ у. д. |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Аўтар праекту | Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч[d] |
Дата заснаваньня | 1908 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Мужчынская гімназія | |
Мужчынская гімназія на Вікісховішчы |
Дом збудавалі ў 1908 годзе з цэглы. У будынку разьмяшчалася мужчынская гімназія, пазьней сярэдняя школа №1. З 2002 году не выкарыстоўваецца.
Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі стылю мадэрн. Гэта асымэтрычны 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак, які складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад вылучаецца з бакоў рызалітамі, вэртыкальна падзяляецца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі — вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім. Над цэнтральным уваходам, вылучаным дашкам на кансолях, разьмяшчаецца лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз зь філёнговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. Роўніцу сьценаў паміж аконнымі праёмамі аздабляюць лапаткі.
Усярэдзіне цэнтральнага корпуса выкарыстоўваюцца крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з падпружнымі аркамі. Калідорная сыстэма плянавання з аднабаковым разьмяшчэньнем клясаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.