From Wikipedia, the free encyclopedia
Брацкая царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Берасьці. Знаходзіцца на гістарычнай Мільённай вуліцы[lower-alpha 1], на рагу з вуліцай Адама Міцкевіча. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′52.2″ пн. ш. 23°41′21.82″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | stnikolas.hram.by |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Берасьці збудавалі ў 1880-я гады. Гэты будынак згарэў у час вялікага пажару 4 траўня 1895 году. На яе месцы ў 1896 годзе збудавалі новую драўляную царкву.
У 1904—1906 гадох на месцы драўлянай збудавалі мураваную царкву. Будаваньне вялося на ахвяраваньні маракоў і афіцэраў — удзельнікаў расейска-японскай вайны, якія лічылі Сьвяціцеля Мікалая сваім апекуном, і на сродкі брацтва ў гонар Сьвяціцеля Мікалая і Апанаса Берасьцейскага. З гэтай прычыны царква атрымала неафіцыйны дадатак у назьве — Брацкая.
Па Другой сусьветнай вайны ў будынку разьмяшчалася сховішча Дзяржаўнага архіву Берасьцейскай вобласьці. У 1996 годзе перададзены Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату будынак царквы адрамантавалі.
Прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм, у падоўжана-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі якога дамінуе 8-гранная званіца з адкрытым верхнім ярусам-звонам, завершаным высокім шатром з купалам-цыбулінай. Званіца злучаецца з цэнтральным 2-ярусным аб’ёмам працяглай трапезнай, падзеленай радамі аркавых аконных праёмаў на 2 ярусы. Кубападобны аб’ём сяродкрыжжа завяршаецца 5 купаламі-цыбулінамі. З усходняга боку да цэнтральнага аб’ёму далучаецца 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Галоўны ўваход падкрэсьліваецца манумэнтальнай паперцю ў выглядзе 3-пралётных аркатураў і з высокім 2-гранным шчытом на магутных слупах. Аналягічны выгляд, але ў меншым маштабе, маюць кутнія ўваходы цэнтральнага аб’ёму. Рознавялікія аркавыя аконныя праёмы дэкаруюцца роўнічнымі ліштвамі, філёнгамі. У дэкоры выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: какошнікі, кілепадобныя аркі, філёнгавыя лапаткі, квадратныя разеткі, бочкападобныя фігурныя калёнкі, зубчастыя фрызы.
Усярэдзіне скляпеньні пакрываюцца росьпісам. Апсыда вылучаецца 3-ярусным драўляным іканастасам. У царкве захоўваюцца абраз Міколы Цудатворцы (у алтары), мошчы Апанаса Філіповіча. Сярод сакральных рэліктаў — частка дрэва Крыжа Жыватворнага Гасподня, на якім укрыжавалі Хрыста, мошчаў сьвяціцеля і цудатворцы чарнігаўскага Феадосія ды іншыя. Асабліва шануецца Сьвятое Ўкрыжаваньне з часткай каменю з Галготы[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.