Бохум (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Бохум (футбольны клюб)

«Бохум» (па-нямецку: Bochum) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бохуму. Заснаваны ў 1848 годзе, то бок гэта робіць клюб адным з найстарэйшым спартовым клюбам у сьвеце. Двухразовы фіналіст Кубка Нямеччыны (1968, 1988). На сёньня ў спартовым клюбе «Бохума» налічваюцца 5 тысячаў сябраў. Сябраў уласна футбольнае сэкцыі налічваецца больш за 2,2 тысячаў. Акрамя футболу клюб мае каманды ў іншых відах спорту, як то дружыны па лёгкай атлетыцы, бадмінтоне, баскетболе, танцах, фэхтаваньні, гімнастыцы, гандболе, хакеі на траве, плаваньні, тэнісе, настольным тэнісе і валейболе.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Бохум
Thumb
Поўная назва Verein für Leibesübungen Bochum 1848 Fußballgemeinschaft eingetragener Verein
Заснаваны 1848
Горад Бохум, Нямеччына
Стадыён Рурштадыён
Умяшчальнасьць: 29 299
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 16 месца
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Хатнія колеры
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfl-bochum.de (ням.) (анг.)
Закрыць

Гісторыя

«Бохум» лічыцца найстарэйшай спартовай арганізацыяй у сьвеце, бо, як сьцьвярджаецца, датай заснаваньня клюбу лічыцца 26 ліпеня 1848 году, калі у газэце Märkischer Sprecher зьявіўся артыкул з заклікам стварыць гімнастычны клюб. Спартовае таварыства было афіцыйна закладзенае 18 лютага 1849 году, але 28 сьнежня 1852 году дзейнасьць таварыства была забароненая паводле палітычных прычынах, але ўзнавіў сваю дзейнасьць 19 чэрвеня 1860 году. У 1904 годзе клюб быў рэарганізаваны, а футбольная каманда была створаная толькі 31 студзеня 1911 году.

Thumb
Матч «Бохума» супраць кільскага «Гальштайну» ў 1967 годзе.

У 1919 годзе клюб аб’яднаўся зь яшчэ адным спартовым таварыствам Бохума, але 1 лютага 1924 году аб’яднаны клюб быў падзелены на два. Першы зь іх меў толькі гімнастычны складнік, у той час як іншы ўлучаў усе іншыя віды спорту, як то футбол, лёгкая атлетыка, гандбол, хакей на траве і тэніс[2]. За час панаваньня нацыстаў празь ціск уладаў клюбы зноў узьядналіся, а таксама да іхнага зьліцьця далучыўся бохумскі клюбу «Германія Форвэртс». З Другой сусьветнай вайной «Бохуму» ўсё цяжэй было працягваць свае выступы празь недахоп футбалістаў, цяжкасьці зь пераездамі і зьнішчэньнямі палёў праз бамбардаваньні хаўрусьнікаў антыгітлераўскае кааліцыі.

Не зважаючы на ​​высокі дух змаганьня, які заўсёды пераважаў у камандзе, яна ня здолела дамагчымя найвышэйшых посьпехаў праз прысутнасьць ў Гаўлізе Вэстафаліі моцнага клюбу «Шальке-04», які на той час панаваў у нямецкім футболе. Найлепшым вынікам «Бохума» гэтага часу было 2 месца розыгрышы Гаўлігі сэзону 1938—1939 гадоў. Першыя паваенныя гады дружына спаборнічала ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі ў 1953 годзе «Бохум» дасягнула Абэрлігі Захаду, але затрымацца надоўга там клюб ня здолеў затрымацца. Наступныя гады клюб правёў з розным посьпехам у розных лігах, ажно ад аматарскай да найвышэйшай Абэрлігі. Першым важным дасягненьні гэтага часу сталася трапленьне ў фінал Кубка Нямеччыны 1968 году. У вырашальным матчы «Бохум» саступіў «Кёльну» зь лікам 4:1.

Клюб зноў прасунуўся ў Кубка Нямеччыны ў 1988 годзе, дзе зазнаў паразу зь лікам 0:1 ад франкфурцкага «Айнтрахту». З 1990-х гадоў каманда выбывала і вярталася ў Бундэсьлігу. Клюб фінішаваў на 5-м радку ў Бундэсьлізе ў 1996—1997 і 2003—2004 гадах, што давала яму правала на ўдзел у розыгрышах Кубка УЭФА. У 1997 годзе «Бохум» дакрочыў да трэцяга раўнду, дзе саступіў «Аяксу», а ў 2004 годзе нямецкая дружына выбыла паводле двубою з бэльгійскім «Стандардам».

Склад

Актуальны на 14 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Тыма Горн 1993
2 Сьцяг Коста Рыкі Аб Крыстыян Гамбоа 1989
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Эрган Машавіч 1998
5 Сьцяг Бразыліі Аб Бэрнарду 1995
6 Сьцяг Малі ПА Ібраіма Сысако 1997
8 Сьцяг Францыі ПА Антані Лясыльля (капітан) 1986
9 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Майран Бааду (ар. Манака) 2001
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Дані дэ Віт 1998
11 Сьцяг Грэцыі Нап Ёргас Масурас (ар. Алімпіякос) 1994
13 Сьцяг Харватыі Аб Якаў Мэдыч (ар. Аякс) 1998
14 Сьцяг Нямеччыны Аб Тым Ёрман 2003
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Пасьляк 1998
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікляс Ян 2004
17 Сьцяг Нямеччыны ПА Том Краўс (ар. Майнц) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нямеччыны Нап Самуэль Бамба 2004
19 Сьцяг Славаччыны ПА Матуш Бэра 1995
20 Сьцяг Украіны Аб Іван Ардзец 1992
21 Сьцяг Філіпінаў Нап Герыт Гольтман 1995
23 Сьцяг Японіі ПА Кодзі Міёсі 1997
24 Сьцяг Нямеччыны ПА Матс Панэвіг 2004
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Магамэд Тольба 2004
27 Сьцяг Нямеччыны Бр Патрык Дрэвэс 1993
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Ленарт Кёрт 2005
29 Сьцяг Нямеччыны Нап Морыц Брошынскі 2000
32 Сьцяг Нямеччыны Аб Максімілян Вітэк 1995
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Філіп Гофман 1993
34 Сьцяг Нямеччыны Бр Паўль Гравэ 2001
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.