Аякс Амстэрдам

нідэрляндзкі футбольны клюб з Амстэрдаму From Wikipedia, the free encyclopedia

Аякс Амстэрдам

«Аякс» (па-нідэрляндзку: Ajax) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Амстэрдам. Заснаваны ў 1900 годзе. 33-разовы чэмпіён Нідэрляндаў і 18-разовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў, 8-разовы Супэркубка Нідэрляндаў. Чатырохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1971, 1972, 1973, 1995). Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1987), Кубка УЭФА (1992) і Міжкантынэнтальнага кубка (1972, 1995). Хатні стадыён клюбу, «Амстэрдам Арэна», быў адкрыты ў 1996 годзе. Ён зьяўляецца найбуйнейшым пасьля «Алімпійскага» футбольным стадыёнам у Нідэрляндах і месьціць больш за 52 тысячы заўзятараў.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Аякс
Thumb
Поўная назва Amsterdamsche Football Club Ajax NV[1]
Заснаваны 18 сакавіка 1900
Горад Амстэрдам, Нідэрлянды
Стадыён Амстэрдам Арэна
Умяшчальнасьць: 52 342
Прэзыдэнт Гэні Гэндрыкс[d]
КіраўнікАякс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2023—2024 5 месца
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Хатнія колеры
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ajax.nl (нід.) (анг.) (гішп.) (кіт.)
Закрыць

«Аякс» зьяўляецца самым тытулаваным клюбам у сваёй краіне. У сэзоне 2011—2012 гадоў «Аякс» перамог чэмпіянат Нідэрляндаў у 31 раз[3]. У 1971 годзе «Аякс» стаў другім нідэрляндзкім клюбам пасьля «Фэеноорду», які перамогаў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, пераадолеўшы ў фінале грэцкі «Панатынаікос» зь лікам 2:0. У 1972 годзе клюб ў другі раз перамог у галоўным эўрапейскім клюбным трафэі, абыграўшы ў фінале італьянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 2:0. У 1973 годзе клюб у трэці раз запар стаў пераможцам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 1:0. «Аякс» стаў другім клюбам у гісторыі турніру пасьля гішпанскага «Рэалу», хто здолеў перамагаць прэстыжны трафэй тры разы на запар і атрымаць права на сталае захаваньне ў сябе Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. У 1995 годзе «Аякс» зноўку выйграў Лігу чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале італьянскі «Мілян».

«Аякс» зьяўляецца адным з чатырох уладальнікаў гэтак званага футбольнага «Вялікага шлема» — пераможцаў Кубка або Лігі чэмпіёнаў, Кубка кубкаў і Кубка УЭФА. Акрамя таго, «Аякс» зьяўляецца рэкардсмэнам паводле колькасьці пераможных Кубкаў Нідэрляндаў, 18 перамогаў лічыцца на іхным рахунку.

Гісторыя

Раньнія гады

Гісторыя «Аяксу» пачалася ў 1893 годзе, калі трое сяброў студэнтаў — Ган Дадэ, Карэл Рэсэр і Флёрыс Стэмпэль, вырашылі заснаваць уласную футбольную каманду, якая атрымала назву «Юніён» (нід. Union)[4]. Свае першыя матчы каманда праводзіла на ўскраіне Амстэрдаму ў раёне Ньівэр-Амстэль. У юных футбалістаў быў нават сапраўдны скураны мяч, уладальнікам якога быў Ган Дадэ. Празь некалькі месяцаў пасьля заснаваньня клюб зьмяніў назву, атрымаўшы імя «Footh-Ball Club Ajax» (даслоўна «Нага-мяч клюб Аякс»), якія зьмяшчалі відавочную артаграфічную памылку. Зьмянілася таксама й месца правядзеньня матчаў, з гэтага часу каманда гуляла на лужку Вілемспарку, што ў Паўднёвым Амстэрдаме. За карыстаньне полем за шэсьць месяцаў каманда заплаціла 15 гюльдэнаў.

У 1890-я гады ў Амстэрдаме й на ягоных ускраінах, стала зьяўляцца занадта шмат футбольных камандаў, якія займалі значную долю свабодных зямельных участкаў, таму ўлады гораду вырашылі ўвесьці больш жорсткія патрабаваньні да клюбаў, да таго ж, на тым месцы дзе гуляў «Аякс» плянавалася пабудаваць дамы. Пасьля гэтага шматлікія гульцы разьбегліся па іншых камандах, і таму ў 1896 годзе «Аякс» спыніў сваё існаваньне.

Станаўленьне

Thumb
«Аякс» у сэзоне 1900—1901 гадоў

14 сакавіка 1900 году дваццацітрохгадовы Флёрыс Стэмпэль выслаў сваім сябрам ліст, які ўтрымліваў запрашэньне на сустрэчу ў кавярню «Ост-Індыя» па вуліцы Кальвэрстрат, 2[5]. У нядзелю раніцою 18 сакавіка адбылося гістарычнае пасяджэньне сяброў Стэмпэла, на якім было вырашана стварыць новую каманду пад назвай «Football Club Ajax», імя якой ужо ня ўтрымлівала артаграфічных памылак. Стэмпэль стаў прэзыдэнтам клюбу, а ягоныя сябры, Ган Дадэ й Карэл Рэсэр, якія сталі сузаснавальнікамі, увайшлі ў першае афіцыйнае праўленьне клюбу. Затым «Аякс» уступіў у Футбольны зьвяз Амстэрдаму й арандаваў поле для хатніх гульняў на поўначы Амстэрдаму ў раёне Бюйксьлётэргам.

29 верасьня 1900 году футбалісты «Аякса» правялі першую гульню ў спаборніцтве, якое праводзілася пад эгідай Футбольнага зьвязу Амстэрдаму. Каманда атрымала перамогу над клюбам ДОСБ зь лікам 2:1, у складзе пераможцаў галамі адзначыліся Гэртэль і Гэйсьлер. «Аякс» завяршыў сэзон на другім месцы ў сваёй лізе, дзе ўсяго выступала 4 клюбы. У першы ж сэзон каманда прынесла прыбытак у памеры 4 гюльдэнаў і 31,5 цэнтаў, пра гэта паведамілі гульцы «Аякса» Гэртэль і Гэйсьлер, якія былі на той момант скарбнікамі клюбу.

8 красавіка 1901 году «Аякс» правёў першую ў сваёй гісторыі гульню за межамі Амстэрдаму, а менавіта ў Гаарлеме. Гульцам ўпершыню прыйшлося дабірацца да месца гульні на цягніку. Супернікам «Аяксу» па таварыскім матчы стала зборная Нідэрляндаў, якая ў выніку атрымала паразу ад клюбу з Амстэрдаму зь лікам 1:4. З часам «Аякс» стаў вядомым як добра арганізаваны клюб, які ўсё больш прыцягваў да сабе лік гледачоў, але месца правядзеньня сваіх хатніх матчаў было не занадта зручным для гледачоў, бо даводзілася доўга дабірацца да месца правядзеньня матчу, хоць у каманды былі добрыя ўмовы, побач з полем у раёне Бюйксьлётэргам была ўласная распранальня. У 1901 годзе каманда пераехала на новае поле ў раён Лянвэг.

Стадыён

Першы сапраўдны стадыён з трыбунамі «Аяксу» быў пабудаваны з дрэва ў 1911 годзе й называўся ён «Эт Гаўтэн». Пазьней клюб выступаў на стадыёне пабудаваным да летніх Алімпійскіх гульняў 1928 году, якія прайшлі ў Амстэрдаме. Гэты стадыён, які спраектаваў архітэктар Ян Вільс, атрымаў назву «Алімпійскі стадыён».

У 1934 годзе «Аякс» перабраўся на стадыён «Дэ Мэр» ва ўсходнім Амстэрдаме, на якім выступаў да 1996 году. Буйныя эўрапейскія сустрэчы клюб ўсё ж праводзіў на Алімпійскім стадыёне, умяшчальнасьць якога была большай.

У 1996 годзе «Аякс» пераехаў на ўласны новы стадыён у паўднёва-ўсходняй частцы гораду, названы «Амстэрдам Арэна», будаўніцтва якога абыйшлося клюбу ў 134 млн даляраў. Стадыён зьмяшчае 52 тысячы чалавек, сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў «Аяксу» ў сэзоне 2004—2005 гадоў склала 48 тысячаў чалавек. Арэна мае рассоўны дах і зьяўляецца адным з самых сучасных стадыёнаў у Эўропе. Зрэшты, з-за даху, нават у рассунутым стане, унутры стадыёну назіраецца недахоп сонечнага сьвятла й вэнтыляцыі, з-за чаго істотна пагаршаецца якасьць поля. Стары стадыён «Дэ Мэр» быў пазьней зьнесены, а на ягоным месцы зьявіўся жылы сэктар.

Тытулы

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бразыліі Аб Люкас Роса 2000
3 Сьцяг Даніі Аб Антан Гааэй 2002
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ёрэль Гата 2006
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Овэн Вэйндаль 1999
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джордан Гэндэрсан (капітан) 1990
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кенэт Тэйлар 2002
9 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Браян Бробі 2002
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Міка Готс 2005
12 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Джэй Гортэр 2000
13 Сьцяг Турэччыны Аб Ахмэтджан Каплан 2003
15 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Юры Баас 2003
16 Сьцяг Бразыліі Бр Матэўс (ар. Брага) 1992
17 Сьцяг Нарвэгіі Нап Олівэр Эдвардсэн 1999
18 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Даві Кляасэн 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Юліян Рэйкгаф 2005
20 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Бэртран Траарэ 1995
21 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Бранка ван дэн Боомэн 1995
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Рэмка Пасвээр 1983
23 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Стэвэн Бэргёйс 1991
24 Сьцяг Італіі Аб Даніеле Ругані (ар. Ювэнтус) 1994
25 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Воўт Вэггорст 1992
27 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Амаўрыха ван Аксэль Донген 2004
28 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кіян Фіц-Ім 2003
29 Сьцяг Даніі Нап Крыстыян Расмусэн 2003
31 Сьцяг Бэльгіі Аб Ёрці Мокіё 2008
36 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дыс Янсэ 2006
37 Сьцяг Харватыі Аб Ёсіп Шутала 2000
44 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Юры Рэгеэр 2003
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.