Remove ads
брытанскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́рыс Джо́нсан (па-ангельску: Boris Johnson) — брытанскі палітык і пісьменьнік і былы журналіст, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі зь ліпеня 2019 году па верасень 2022 году. Зьяўляецца лідэрам Кансэрватыўнай партыі, а з 2016 па 2018 гады займаў пасаду мэра Лёндана. Джонсан прытрымліваецца ідэалёгію нацыянальнага кансэрватызму[10].
Джонсан атрымаў адукацыю ў Ітан-каледжы і вывучаў клясыку ў Бэйліёл-каледжы ў Оксфардзе. У 1986 годзе ён быў абраны прэзыдэнтам Оксфардзкага зьвязу. У 1989 годзе Джонсан стаў брусэльскім карэспандэнтам, а потым і палітычным аглядальнікам газэты The Daily Telegraph, дзе ягоныя артыкулы аказалі моцны эўраскептычны ўплыў на брытанцаў, які прытрымліваюцца правых поглядаў. З 1999 па 2005 гады быў рэдактарам часопісу The Spectator. Пасьля абраньня ў парлямэнт у 2001 годзе Джонсан быў ценявым міністрам пры лідэрах кансэрватарах Майкла Гаўарда і Дэйвіда Кэмэрана. У 2008 годзе палітык быў абраны мэрам Лёндана праз што падаў у адстаўку з Палаты абшчынаў. У 2012 годзе быў пераабраны на пасаду мэра. За часам свайго мандату на пасадзе мэра Джонсан курыраваў летнія Алімпійскія гульні 2012 году укараніў схему пракату ровараў, ініцыяваную ягоным папярэднікам, а таксама закупіў новыя аўтобусы New Routemaster. Ён таксама забараніў ужываньне алькаголю ў большай частцы грамадзкага транспарту Лёндану.
Пазьней Джонсан быў вядомым зацятым прыхільнікам пасьпяховай кампаніі Brexit у 2016 годзе. Пасьля рэфэрэндуме аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ быў прызначаны міністрам замежных справаў у кабінэце Тэрэзы Мэй, а праз два гады ён падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць падыходу Мэй да рэалізацыі Brexit. Пасьля адстаўкі ў 2019 годзе палітык быў абраны лідэрам кансэрватараў і прызначаны прэм’ер-міністрам. На выбарах у парлямэнт у 2019 годзе Джонсан прывёў Кансэрватыўную партыю да самай вялікай парлямэнцкай перамогі пачынаючы з 1987 году, набраўшы 43,6% галасоў, то бок найбольшую долю любой партыі з 1979 году.
Джонсан лічыцца супярэчлівай фігурай у палітыцы Вялікабрытаніі. Прыхільнікі лічаць яго аптымістычным і жартаўліным палітыкам, аднак, крытыкі вінавацяць яго ў элітарнасьці, прыязнасьці і забабонах. Ягоныя дзеяньні, якія прыхільнікі разглядаюць як прагматычныя, праціўнікі, як правіла, разглядаюць як каньюнктурныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.