ямайскі музыка, сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́бэрт Нэста Ма́рлі (па-ангельску: Robert Nesta Marley; 6 лютага 1945 — 11 траўня 1981), больш вядомы як Боб Ма́рлі (Bob Marley) — ямайскі сьпявак, гітарыст, песеньнік і актывіст. Ён зьяўляецца найбольш вядомым выканаўцам у стылі рэгі, славуты сваёй папулярызацыяй гэтага жанру па-за межамі Ямайкі. Значная частка ягоных песень прысьвечаныя барацьбе супраць расавага і сацыяльнага прыгнёту. Таксама Марлі вядомы як песеньнік-прапаведнік.
Боб Марлі | |
па-ангельску: Bob Marley | |
Дата нараджэньня | 6 лютага 1945[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 траўня 1981[1][2][3][…] (36 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | мэлянома[4] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | аўтар-выканаўца, сьпявак, гітарыст, кампазытар |
Сябра ў | The Upsetters[d] і Bob Marley & The Wailers[d] |
Жанры | рэгі, ска[d] і rocksteady[d] |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | гітара і голас[d] |
Лэйблы | Studio One[d], Beverley's[d], Wail N Soul M[d], Upsetter Records[d], Island Records[d][2], Trojan Records[d] і Tuff Gong[d] |
Бацька | Norval Marley[d] |
Маці | Cedella Booker[d] |
Дзеці | Ziggy Marley[d], Cedella Marley[d], Stephen Marley[d], Rohan Marley[d], Julian Marley[d], Ky-Mani Marley[d], Damian Marley[d] і Sharon Marley[d] |
Узнагароды | |
Сайт | bobmarley.com (анг.) |
Ён быў мужам Рыты Андэрсан Марлі, якая часта выступала на падпеўках на яго канцэртах. Ад яе ён меў 4 зь вядомых 9 яго дзяцей, уключаючы Зіґі Марлі і Стывэна Марлі, якія працягнулі музычную дынастыю ў сваёй групе Melody Makers. Яго іншы сын, Дэміян Марлі (aka Jr Gong), таксама распачаў музычную кар’еру.
Марлі быў вядомы сваёй прыналежнасьцю да рэлігіі растафарыянства, да якой ён прыйшоў праз сваю жонку Рыту. Боб Марлі быў вучням прапаведніка Мортымэра Плянэра, і сам дэ-факта стаўся місіянэрам растафарыйскай веры, прыцягнуўшы да яе сусьветную ўвагу. Праз сваю музыку ён прапаведаваў братэрства і мір паміж усімі людзьмі. Напрыканцы свайго жыцьця Боб Марлі быў кананізаваны Этыёпскай праваслаўнай царквой пад іменем Бэрганэ Сэлясы.
Як раста, Боб Марлі быў актыўным абаронцам ідэі легалізацыі марыхуаны, якая ў растафарыянстве ўжываецца для сакральных мэтаў. На вокладцы альбому Catch a Fire Марлі паліць вялікую цыгарэту з марыхуаны, сьпірытуальнае ўжываньне марыхуаны згадваецца ў многіх яго песьнях.
Боб Марлі нарадзіўся 6 лютага 1945 году ў мястэчку Найн Майл, Ямайка. Яго бацька, Норвал Марлі, быў белым, ангельскага паходжаньня, наглядальнікам за плянтацыямі, маці — Сыдыла Букер, чорная дзяўчына з поўначы краіны. Сыдыл і Норвал павінны былі пабрацца шлюбам у 1944 годзе, аднак за тыдзень перад вясельлем Норвал кінуў цяжарную маладую, сказаўшы, што цяжкасьці са здароўем вымушаюць яго зьмяніць працу і зьехаць у Кінгстан. Норвал як сьлед так і ня ведаў свайго сына праз пагардлівае стаўленьне белае вышэйшае клясы да сваіх дзяцей ад чорных.
Боб Марлі пачаў свае музычныя пошукі ў жанры ска і пазьней перамясьціўся да рэгі. Больш за ўсё Марлі вядомы сваёй творчасьцю з калектывам «The Wailers», у які ўваходзілі два іншыя славутыя рэгі-музыкі, Бані Ўэйлер (aka Bunny Livingston) і Пітэр Тош, якія потым абодва пакінулі гурт і сталі пасьпяховымі сола-выканаўцамі.
Творчасьць Марлі прывяла да акцэптацыі культурным мэйнстрымам па-за межамі Ямайкі рэгі як музычнага стылю. У 1971 годзе ён падпісаў кантракт з на той час уплывовай і прагрэсіўнай гуказапісвальнай кампаніяй Island Records. У 1975 годзе выйшаў першы сапраўдны гіт аўтарства Марлі — песьня «No Woman, No Cry».
У 1976 годзе, за два дні да заплянаванага бясплатнага канцэрту, арганізаванага Бобам Марлі і будучым прэм’ер-міністрам Ямайкі Майклам Мэнлі ў рамках выбарчае кампаніі, сьпявак, яго жонка і мэнэджар Дон Тэйлар былі абстраляныя.
Боб Марлі пакінуў Ямайку напрыканцы 1976 году і пераехаў у Вялікабрытанію, дзе запісаў альбомы Exodus і Kaya, і дзе быў скандальна арыштаваны з джойнтам марыхуаны. У альбоме Survival (1979) ён выдаў песьню «Africa Unite» («Афрыка, яднайся!»), пасьля чаго быў запрошаны выступіць на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці Зымбабвэ 17 красавіка 1980 году.
Альбом «Rastaman Vibration» набыў вялікую папулярнасьць у гіт-парадах ЗША. Посьпех ягонае музыкі, а таксама дзейнасьць на ніве міратворчасьці зрабілі Марлі сапраўднай зоркаю. Стыві Вандэр у сваім альбоме Hotter than July запісаў вядомы трыб’ют на песьню Боба Марлі — «Master Blaster (Jammin)».
У ліпені 1977 году ў Марлі знайшлі ранку на вялікім пальцы правае нагі, якую спачатку палічылі футбольнаю траўмай. У далейшым выявілася, што Марлі хварэў на разнавіднасьць раку скуры. Марлі рэкамэндавалі ампутаваць палец, але ён адмовіўся праз растафарыйскі пастулят, што ўсе лекары — самфаі, махляры, якія выдаюць сябе за варажбітоў. Таксама яго непакоіў уплыў апэрацыі на яго здольнасьць танцаваць, ампутацыя магла адбіцца на яго кар’еры ў той час, калі сапраўдны посьпех, мажліва, быў яшчэ наперадзе. Тым ня меней, Марлі абгрунтаваў сваю адмову ад лячэньня растафарыйскай верай, сказаўшы ў песьні, «Rasta no abide amputation. I don't allow a man to be dismantled.» («Раста ня вытрывае ампутацыі. Я не дазволю чалавеку пазбавіцца»), «Catch a Fire», Тыматы Вайт) Яму правялі апэрацыю па выразаньні ракавых клетак, публіцы аб хваробе не паведамлялі.
Ракавая пухліна паразіла галаўны мозаг сьпевака, яго ныркі і страўнік. Падчас туру ў ЗША ўлетку 1980 году, на прабежцы ў Цэнтральным Парку Нью-Ёрку Марлі губляе прытомнасьць. Хвароба не дазволіла яму працягнуць турнэ, ён быў вымушаны зьехаць у Мюнхэн на лячэньне.
За месяц да сьмерці Боб Марлі атрымаў ямайскі ордэн «За заслугі». Ён хацеў правесьці апошнія дні жыцьця на радзіме, але здароўе не дазваляла гэтага, і ён зь Нямеччыны пераляцеў у Флорыду.
Марлі адышоў у шпіталі Cedars of Lebanon, Маямі, 11 траўня 1981 году. Перад сьмерцю ён хрысьціўся ў Копцкую праваслаўную царкву і ўзяў імя Бэрганэ Сэлясы (па-копцку: «Сьвятло Сьвятой Тройцы»). Яго пахаваньне на Ямайцы спалучала ў сабе рытуалы этыёпскага праваслаўя і растафарыянства. Ён пахаваны ў склепе недалёка ад месца свайго нараджэньня, разам з гітарай, Бібліяй і кветкай канапель.
Музыка Боба Марлі, яго легендарнасьць дагэтуль прыцягвае мільёны прыхільнікаў, ставячы яго ў шэраг культавых музыкаў 20 стагодзьдзя разам з Элвісам Прэсьлі, Джонам Ленанам і Джымам Морысанам. У 1993 годзе імя Боба Марлі было ўнесена ў Залю Славы Рок-н-Ролу. Часопіс Time назваў альбом Марлі і The Wailers Exodus найлепшым альбомам XX стагодзьдзя.
У студзені 2005 году было паведамлена[6], што Рыта Марлі плянавала перапахаваць прах свайго мужа ў Шашаманэ, Этыёпія. Абвяшчаючы гэтае рашэньне, яна казала: «Усё жыцьцё Боб прысьвяціў Афрыцы, а не Ямайцы». Гэтай прапанове моцна супраціўляліся на самой Ямайцы. 60-я ўгодкі нараджэньня Боба Марлі сьвяткаваліся 6 лютага 2005 году ўпершыню ў Шашаманэ, хаця дагэтуль адзначаліся выключна на Ямайцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.