From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасьцейскі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы — дзяржаўная сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў г. Берасьці.
Берасьцейскі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы | |
Уваход у каледж | |
Заснаваны | сьнежань 1939 |
---|---|
Дырэктар | Рамуальд Адольфавіч Жабінскі |
Тып | сярэдняя спэцыяльная НУ |
Адрас |
Беларусь, Берасьце, вул. Гогаля, 7 |
Тэлефон | (+375 162) 21-62-89 |
Сайт | http://mus.by |
Рашэньне пра адкрыцьцё ў Берасьці музычнай вучэльні было прынята ў сьнежні 1939 году. Гэта была першая музычная сярэдняя навучальная ўстанова ў Заходняй Беларусі. Да гэтага ў Берасьці ў існавала музычная школа імя Караля Шыманоўскага, створаная ў 1938 годзе намаганьнямі маладога кампазытара і дырыгента Сыльвэстра Часноўскага, які быў яе дырэктарам. Ён таксама арганізаваў у горадзе хор і сымфанічны аркестар.
Сярод тых, хто спрычыніўся да заснаваньня вучэльні ў 1939 годзе, былі такія вядомыя музыканты і пэдагогі, як Шубік І. Я., Дземчанка М. А., Дабратворская Я. М., Арэнская М. І., Мінстэр М. Я., Жукоўская В. Г., Русін М. А., Бубен Т. Г. і іншыя. У гады Другой сусьветнай вайны будынак вучэльні быў разбураны, у агні загінулі музычныя інструмэнты і бібліятэка. Пасьля вызваленьня Берасьця ад нямецкіх захопнікаў ужо 1 верасьня 1944 году аднавіліся заняткі ў вучэльні. Першы выпуск (усяго 3 чалавекі) адбыўся ў 1948 годзе.
За вялікую працу па падрыхтоўцы музычных кадраў у 1969 годзе калектыў вучэльні быў узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1990 у ім адкрылася аддзяленьне народнага харавога сьпеву.
У лістападзе 1993 году рашэньнем Берасьцейскага аблвыканкаму вучэльня была пераўтворана ў сярэднюю спэцыяльную навучальную ўстанову новага тыпу — музычны каледж, а 12 жніўня 1994 году пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь каледжу было прысвоена імя Рыгора Шырмы.
З 1 верасьня 1994 году пры каледжы адкрыта дзіцячая музычная школа прафэсійнай арыентацыі, дзе працуюць лепшыя выкладчыкі.
У цяперашні час па 6 спэцыяльнасьцях у каледжы навучаюцца 298 навучэнцаў, калектыў каледжу складаюць 127 высокакваліфікаваных выкладчыкаў і канцэртмайстраў, зь іх 90% — выпускнікі вучэльні (каледжу). Навучаньне ў каледжы дзённае, штогод тут займаецца каля 300 навучэнцаў па 6 спэцыяльнасьцях: музыказнаўства, дырыгаваньне, інструмэнтальнае выкананьне, сьпевы (акадэмічныя), мастацтва эстрады, акторскае мастацтва. У каледжы больш за 10 розных творчых калектываў (аркестраў, хароў, ансамбляў), шэрагу з іх прысвоена высокае званьне народны.
У розныя гады музычную вучэльню ў Берасьці ўзначальвалі: Солапаў Міхаіл Рыгоравіч, Школьнікаў Леанід Яфімавіч, Манучараў Канстанцін Леанідавіч, Мартыненка Аляксандр Аляксандравіч, а з 1988 году — Жанна Савіна. Цяпер дырэктарам Берасьцейскага дзяржаўнага музычнага каледжу імя Рыгора Шырмы зьяўляецца Жабінскі Рамуальд Адольфавіч.
За 70 гадоў свайго існаваньня каледж падрыхтаваў больш за 4 тысячы спэцыялістаў, якія працуюць ў краіне і па-за яе межамі. Сярод выпускнікоў каледжу шмат таленавітых музыкантаў-выканаўцаў, арганізатараў і кіраўнікоў творчых калектываў, кампазытараў, артыстаў тэатру, харавых і аркестровых калектываў, ансамбляў, выкладчыкаў дзіцячых музычных школаў, вучэльняў і кансэрваторыяў. Калектыў каледжу ганарыцца ляўрэатам дзяржаўнай прэміі БССР кампазытарам Уладзімерам Солтанам, заслужанымі артыстамі Беларусі Леанідам Тышко і Аляксандрам Дзямешкам, якія сталі артыстамі легендарнага ансамблю «Песьняры», артысткай акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, заслужанай артысткай Беларусі Нінай Ясевай, заслужанымі артыстамі Беларусі Мікалаем Шошчыцам, Міхаілам Зданевічам, заслужаным артыстам Расеі і народным артыстам Буратыі Барысам Пецюком, народнымі артыстамі Расеі сьпеваком Аляксандрам Баскіным і Анатолем Бандарцом, заслужанымі артыстамі Ўкраіны Фёдар Богданам і Анатолем Маскаленкам, заслужаным дзеячом мастацтва Беларусі Ганнай Пячонкінай, заслужаным дзеячом мастацтва Беларусі Львом Ляхам (дырыгент аркестру Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балету), заслужаным дзеячом мастацтва Беларусі Ліліяй Батыравай (ляўрэат спэцыяльнай прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За разьвіцьцё міжнародных сувязяў», узнагароджана мэдалямі «Францыска Скарыны», «Міжнароднага саюзу музычных дзеячаў», знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі»), заслужанай настаўніцай Беларусі Валянцінай Верамяюк (кавалер ордэна Леніна і Дружбы народаў), заслужанымі работнікамі культуры Адамам Мурзічам (мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру), Сяргеем Любчуком, Мікалаем Трафімуком, Алегам Паповым і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.