Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́скія ве́дамасьці» — беларускі часопіс, які выдаваўся ў Польшчы зь лета 1996 году да пачатку 2013 году. Тэматыка матэрыялаў была пераважна прысьвечаная беларускаму нацыянальнаму адраджэньню. Агулам выйшла 70 нумароў.
«Белару́скія ве́дамасьці» | |
Тэматыка | апісаньне дзейнасьці сьвядомых беларусаў |
---|---|
Краіна | Польшча |
Адрас | Польшча, м. Варшава |
Заснавальнік | Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк |
Выдавец | Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк |
Галоўны рэдактар | Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк |
Дата заснаваньня | 1996 |
Дата закрыцьця | 2013 |
Мова | польская беларуская |
Часопіс «Беларускія ведамасьці» пачаў выдавацца ў Варшаве летам 1996 году на польскай мове як беларускі бюлетэнь і дадатак пры польскім штотыднёвіку «Nowe Państwo». Першы нумар у чатыры старонкі быў падрыхтаваны Сяргеем Навумчыкам і перакладзены па-польску Ёаннай Стжэльчык. Наступныя тры нумары рыхтаваліся Зянонам Пазьняком і Галінай Вашчанкай пры ўдзеле Ёанны Стжэльчык, Сяргея Навумчыка, Юры Зяньковіча. Зь пятага нумару «Беларускія ведамасьці» сталі выходзіць па-беларуску як асобны адраджэнскі часопіс (нумары 5, 6, 7 яшчэ дубляваліся па-польску ў скарочаным варыянце). З гэтага часу «Беларускія ведамасьці» нязьменна выдаюць Зянон Пазьняк і Галіна Палачаніна (Пазьняк). Пастаянна супрацоўнічае з часопісам Валеры Буйвал.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.