From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларуская думка» — штотыднёвы грамадзкі, літаратурны й сельскагаспадарчы часопіс у Заходняй Беларусі. Выдаваўся з 2 кастрычніка 1930 да 1932 году ў Горадні на беларускай мове. Адказны рэдактар і выдавец — А. Лукашык, потым Л. Лукашык.
У праграме часопіса абвяшчалася пра яго незалежнасьць, імкненьне ўсебакова інфармаваць чытача, ахоўваваць інтарэсы беларускага сялянства. Асьвятляў беларускі грамадзкі рух на Гарадзеншчыне, жыцьцё вёскі, заклікаў беларускую інтэлегенцыю арганізоўваць культурна-асьветніцкую работу. Апублікаваў даклад Радаслава Астроўскага «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам» пра зьмену адносінаў польскага ўраду да беларускага пытаньня. Пісаў пра падзеі ў Польшчы і за мяжой, пра жыцьцё ў СССР і БССР, у тым ліку пра сталінскія рэпрэсіі; друкаваў матэрыялы па пытаньнях рэлігіі, права, сельскае гаспадаркі. На старонках «Беларускай думкі» зьмешчаныя артыкулы да 10-годзьдзя з дня сьмерці Алеся Гаруна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.