Барыс Плотнікаў

актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Плотнікаў

Бары́с Рыго́равіч Пло́тнікаў (2 красавіка 1949, Няўянск, Сьвярдлоўская вобласьць — 2 сьнежня 2020[1], Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі (1998).

Жыцьцяпіс

Скончыў школу № 57 у горадзе Новаўральску. Скончыў Сьвярдлоўскую тэатральную вучэльню (1970, курс Ю. Жыгульскага) і філялягічны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1983).

З 1970 па 1978 год у Сьвярдлоўскім тэатры юнага гледача. З 1978 году на сцэне Маскоўскага тэатру сатыры. З 1988 году працаваў у Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай Арміі, з 2002 году — у трупе МХТ імя А. П. Чэхава.

У кіно дэбютаваў у 1976 годзе ў фільме «Узыходжаньне», які прынёс яму ўсесаюзную вядомасьць. Таксама вядомы па ролі доктара Бармэнталя ў тэлефільме «Сабачае сэрца» і ролі Беларэцкага ў фільме «Дзікае паляваньне караля Стаха».

Аўтар кнігі «Моя надежда, мука и награда…».

Памёр ад пнэўманіі, выкліканай каранавіруснай інфэкцыяй[2]. Апошні тыдзень знаходзіўся на апараце ШВЛ[3].

Фільмаграфія

  • 1976 — Узыходжаньне, Сотнікаў
  • 1978 — Напярэдадні прэм’еры, Лагуцін
  • 1978 — Емяльян Пугачоў, іканапісец
  • 1980 — Дзікае паляваньне караля Стаха, Андрэй Беларэцкі
  • 1987 — Халоднае лета пяцьдзесят трэцяга…, сын Старабагатава
  • 1988 — Сабачае сэрца, доктар Бармэнталь

Цікавыя факты

  • Сотнікава агучваў у фільме не ён сам, а вядомы актор Аляксандар Дзям’яненка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.