адзін з 12 апосталаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Барталамей (Варфаламей, Натанаіл; па-габрэйску: תולמי-בר, па-грэцку: Βαρθολομαίος, па-лацінску: Bartholomaeus) — адзін з дванаццаці апосталаў (вучняў) Ісуса Хрыста, згаданы ў Новым Запавеце.
Апостал Барталамей | |
Апостал Барталамей | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | I ст. Юдэя, Палестына |
Памёр | I ст. Вялікая Армэнія. Зьдзёртая скура й раскрыжаваны |
Шануецца | большасьцю хрысьціянскіх цэркваў |
У ліку | апосталаў |
Галоўная сьвятыня | Мошчы ў царкве Сант-Барталамея ў Рыме, Кентэрбэрыйскі сабор, Франкфурцкі сабор, Сабор Сант-Барталамеа ў Ліпары |
Дзень памяці | 24 жніўня (каталіцызм) 11 чэрвеня (праваслаўе) |
Патрон | Армэнія; пераплётчыкі; мясьнікі; Флярэнтыйскія гандляры сырам і саленьнем; Гамбатэза, Італія; гарбары; нэўралягічныя хваробы; тынкоўшчыкі; паляўнічыя |
Атрыбуты | нож, ягоная зьдзёртая скура |
Падзьвіжніцтва | апостальская пропаведзь, пакутніцкая сьмерць |
Згаданы ў сьпісах апосталаў у Эвангельлі паводле Мацьвея (Мц.10:3), паводле Марка (Мк.3:18), а таксама ў Дзеях Сьвятх Апосталаў (Дзеі.1:13). Імя «Барталамей» магчыма зьяўляецца арамэйскім патранамічным імем (імем па бацьку) «bar talamai» — «сын Талмая»[1], дзе Талмай — скажонае на арамэйскі лад грэцкае імя Пталамей.
Існуе практычна аднадушнае меркаваньне біблеістаў пра тое, што згаданы ў Эвангельлі паводле Яна (Ян.1:45—50) Натанаіл — гэта адна асоба з Барталамеем. Такім чынам, апостал Барталамей — адзін зь першых вучняў Хрыста, закліканы чацьвёртым усьлед за Андрэем, Пятром і Піліпам.
Эвангеліст паведамляе, што Барталамей быў родам з Каны Галілейскай (Ян.21:2). Як відаць, ён быў сваяком ці блізкім сябрам апостала Піліпа, паколькі менавіта Піліп прывёў Барталамея да Ісуса, і ў сьпісах апосталаў яны згадваюцца побач. У сцэне пакліканьня Натанаіла-Барталамея ён прамаўляе знакамітую фразу «З Назарэта ці ж можа быць што добрае?». Ісус, пабачыўшы яго, кажа пра яго «Вось, сапраўдны Ізраільцянін, у якім няма зламыснасьці». Больш пэўных зьвестак Сьвятое Пісаньне пра Барталамея не дае, большая частка ягонага жыцьцяпісу вядомая па апакрыфічных крыніцах.
Паводле паданьня Барталамей разам зь Піліпам прапаведаваў у гарадах Малой Азіі, асабліва ў сувязі зь імем апостала Барталамея згадваюць горад Ерапаліс. Традыцыя паведамляе таксама пра яго паездку ў Індыю й пропаведзі ў Армэніі, дзе на Арташацкім узгорку ён сустрэўся з апосталам Юдам Тадэем (армянская царква шануе іх, як сваіх заснавальнікаў). Еўсевій Кесарыйскі паведамляе, што ў Індыі Барталамей пакінуў заснаванай ім абшчыне Эвангельле паводле Мацьвея на габрэйскай мове, якое было знойдзена філёзафам Пантэнам, выкладчыкам Александрыйскай школы.[2]
Паводле паданьня, па падгавору паганскіх жрацоў брат армянскага цара Астыяг «схапіў сьвятога апостала й у горадзе Альбане»[3] Барталамея раскрыжавалі ўніз галавой, але ён працягваў сваю пропаведзь, тады яго зьнялі з крыжа, зьнялі скуру, а затым абезгаловілі[4]. Вернікі ўзялі «яго цела, галаву й скуру, паклалі іх у алавяную ра́ку й пахавалі ў тым жа горадзе, Альбане, што ў Вялікай Армэніі».
Існуюць разнастайныя вэрсіі па ідэнтыфікацыі гораду Альбаны (Альбанапаль, Урбанапаль):
Каля 410 году мошчы Барталамея былі перанесеныя з Ахбака ў Мартыропаль, а каля 507 году ў горад Дара (Мэсапатамія). Пры нашэсьці пэрсаў у 574 годзе, па паведамленьні Грыгорыя Турскага, ра́ку з мошчамі кінулі ў мора й ён цудным чынам прыплыў да выспы Ліпары. Каля 838 году мошчы перанесьлі ў Бэнэвэнта, дзе яны захоўваюцца ў наш час. З X стагодзьдзя частка мошчаў апостала захоўваецца на высьпе Тыбэрына (Рым) у царкве Сан-Барталамеа, прысьвечанай апосталу. Часьціцы мошчаў апостала Барталамея таксама захоўваюцца ў шэрагу афонскіх манастыроў, катэдральным саборы Сьвятых Жонак-міраносіц у Баку (перададзеная ў 2003 годзе Канстантынопальскім патрыярхам[5]) і іншых месцах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.