чэскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Багеміянс-1905» (па-чэску: Bohemians 1905) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1905 годзе пад назовам «Вэршовіцы» паводле назвы праскага раёну. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы. Самы знакаміты гулец «Багеміянсу» — Антанін Паненка, які займае пасаду старшыні клюбу. Талісманам клюбу ёсьць кенгуру. Гэтак сталася дзякуючы клюбнаму туру 1927 году ў Аўстралію, дзе каманда правяла шмат таварыскіх матчаў, а таксама атрымала ў падарунак двух кенгуру. Багемцы ахвяравалі іх Праскаму заапарку.
Багеміянс-1905 | |
Поўная назва | Bohemians 1905 |
---|---|
Заснаваны | 1905 |
Горад | Прага, Чэхія |
Стадыён |
Долічак Умяшчальнасьць: 5000 |
Прэзыдэнт | Антанін Паненка[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 13 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bohemians.cz (чэс.) |
Клюб быў закладзены ў 1905 годзе пад назовам «Вэршовіцы». Гуляў на найвышэйшым узроўні футболу ў чэхаславацкай Першай лігі паміж 1925 і 1935 гады. У сэзоне 1982—1983 гадоў клюб перамог у розыгрышы чэхаславацкага чэмпіянату і ў тым жа сэзоне прасунуўся да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіў брусэльскаму «Андэрлехту». У 2005 годзе «Багеміянс» трапіў у крызу, што стала следзтвам кволага кіраваньня. Клюбу было забаронена браць удзел у другой частцы розыгрышу Другой лігі сэзону 2004—2005 гадоў, а ўсё клюбныя вынікі былі скасаваныя[2]. Пражане рынуўся ў Трэцюю лігу празь фінансавую неплацежаздольнасьць, але пазьней быў выратаваны прыхільнікамі, якія сплацілі частку запазычанасьці клюбу.
«Багеміянс» заняў трэцяе месца ў Багемным дывізіёне Трэцяе лігі ў сэзоне 2005—2006 гадоў, ня здолеўшы дасягнуць месца, якое б надавала клюбу прасоўваньне. Аднак, пражане ўсё ж такі атрымаў квіток у Другую лігу, бо кіраўніцтва «Багеміянсу» купілі ліцэнзію на ўдзел ў Другой лізе ў «Ксавэрава»[3]. У 2007 годзе клюб здолеў вярнуцца да найвышэйшага дывізіёну, дзе яны апошні раз гулялі ў 2012 годзе. Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў «Багеміянс» страціў месца ў Першай лізе, але праз год вярнуўся назад.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.