Бабруйская япархія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабру́йская япа́рхія — царкоўна-адміністратыўная адзінка ў складзе Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Катэдральны сабор — Сьвята-Мікольская Царква (Бабруйск).
Бабруйская япархія | |
---|---|
Эпіскап | Сэрафім (Беланожка) |
Катэдральны горад | Бабруйск |
Катэдральны сабор | Сьвята-Мікольская Царква (Бабруйск) |
Япархія заснаваная Сынодам Расейскае Праваслаўнае Царквы 24 сьнежня 2004. Вылучаная са складу Магілёўскае япархіі з прызначэньнем кіраўніка япархіяй япіскапа Пятра (Карпусюк Віктар Пятровіч, нарадзіўся 5 студзеня 1959) з тытулам япіскап Бабруйскі й Асіпавіцкі. 20 красавіка 2005 япархія пераназваная ў «Бабруйскую й Быхаўскую». Бабруйская япархія ўключае ў сябе раёны: Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Качэрыцкі, Клічаўскі.
31 сьнежня 2007 на загад япіскапа на тэрыторыі япархіі створаныя 5 благачыньняў: Бабруйскае гарадзкое (протаярэй Аляксей Канаплёў), Бабруйскае раённае й Глускае (протаярэй Генадзь Вейга), Клічаўска-Качэрыцкае (протаярэй Сяргей Андрэеў), Быхаўскае (протаярэй Мікалай Паўловіч), Асіпавіцкае (часова кіруецца япіскапам Сэрафімам).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.