Бабка
страва з натаркаванай бульбы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́бка (драчона бульбяная[1]) — страва з натаркаванае бульбы, запраўленая скваркамі, мясам і цыбуляй і сьпечаная на блясе.
Страва беларускай кухні, папулярная таксама ў летувіскай кухні пад назовам кугеліс. Традыцыйна падаюць гарачай зь вяршкамі або малаком.
Гісторыя
Зьявілася на Блізкім Усходзе як сьвяточная страва кугель на жыдоўскі Пэйсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі й яек. Складнікамі зазвычай былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясьцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнык, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй.
У нашых краёх рэцэпт перажыў значныя зьмены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, летувісаў і ўкраінцаў гэтая страва зьявілася ў канцы XIX стагодзьдзя. Летувісы завуць яе паводле старое жыдоўскае назвы — кугеліс.
15 траўня 2022 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла Рашэньне аб улучэньні ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі выпяканьня бабкі, дранікаў і таркаванкі зь цёртай бульбы. Папярэдне экспэрты Мінкультуры сабралі 235 народных рэцэптаў у 66 раёнах Беларусі[2].
Этымалёгія
Назва бульбяной бабкі паходзіць ад велікоднага[3] пірага з мукі — велікоднай бабкі[4] — выпечкі з цукатамі, разынкамі і гарэхамі, прапітаная ромам ды пасыпаная цукровай пудраю.
Магчыма, беларускае найменьне стравы з бульбы іранічнае — ліцьвінская «бабка»[5].
Рэцэпты прыгатаваньня
Бабка
Абабраную бульбу надраць на дробнай тарцы. Сала і цыбулю, нарэзаныя кубікамі, абсмажыць і дадаць да таркаванае масы. У атрыманае цеста дадаць яйка, вяршкі, муку, соль. Запякаць на блясе, у глыбокай патэльні або ў гаршчку (чыгунку) да гатовасьці.
Кугеліс

Складнікі
- 20 бульбінаў
- 2 яйкі
- 1 шклянка тварагу
- 150 г сала
- 3 цыбуліны
- 1 шклянка сьмятаны
- соль
- перац
Прыгатаваньне
Абабраную бульбу надраць на тарцы, дадаць яйкі, тварог, соль, перац, добра перамяшаць.
На нагрэтую патэльню ці бляху, шчодра змазаную сьвіным тлушчам, раскласьці бульбяную масу слоем у 3—5 см, зьлёгку перамяшаць яе з зашквараным салам. Выпякаць у гарачай духоўцы, пакуль не зарумяніцца верх.
Гарачы кугеліс разрэзаць на чатырохвугольныя кавалкі, асобна падаць падсмажаную на сале цыбулю са шкваркамі, зьмяшаную са сьмятанай.
Кугель

Глядзіце таксама
- Таўканіца
- Кугеліс
- Кугель
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.