сэксуальная дзейнасьць з дамінаваньнем і садамазахізмам From Wikipedia, the free encyclopedia
БДСМ (па-ангельску: BDSM), скарот складаецца з трох частак, якія перакладаюцца як назвы асноўных складнікаў гэтай зьявы — BD (Bondage & Discipline — Зьвязваньне і Пакорнасьць), DS (Domination & Submission — Панаваньне і Падначаленьне) і SM (Sadism & Masochism — Садызм і Мазахізм) — субкультура, заснаваная на эратычным абмене ўладай, нетрадыцыйных формах сэксуальных адносін, заснаваных на акторскіх гульнях у панаваньне і падначаленьне. Акрамя таго, у БДСМ таксама вымагаецца трыманьне межаў — прынцыпаў Бясьпекі, Добраахвотнасьці і Разумнасьці (прынятае скарочаньне ад ангельскіх словаў Safe, Sane, Consensual — SSC).
Фізыялягічна БДСМ заснавана на спробе падвысіць узровень узбуджанасьці чалавека — за кошт сьвядомага парушэньня тых або іншых сацыяльна-дэтэрмінаваных умоў або табу.
БДСМ — форма паводзінаў мужчын або жанчын. Удзельнікі БДСМ у сваёй практыцы выкарыстоўваюць розныя цацкі й прылады, зьвязваньне і розныя формы гвалту. Удзельнік заўсёды можа скарыстаць кантрольнае слова або сыгнал, якія азначаюць спыненьне сэксуальнай гульні. БДСМ-адносіны бываюць як сталымі (24/7 — 24 гадзіны 7 дзён у тыдзень), так і часовымі. Людзей, якія практыкуюць БДСМ, прынята падзяляць на Паноў і Падпарадкаваных, а таксама на тых, хто ў роўнай ступені спалучае ў сабе жаданьне падпарадкоўваць і падпарадкоўвацца. Паноў часта завуць Гаспадарамі, адпаведна Падпарадкаваных — рабамі, што больш сапраўды адлюстроўвае перавагі пэўнага чалавека. «Звычайныя» адносіны, якія ня маюць ніякіх элемэнтаў БДСМ, прынята называць «ванільнымі», відавочна па аналёгіі з чымсьці саладжавым, прыкрым, «пазбаўленым перцу».
Начыньне
Нашыйнік і колцы — высокі цьвёрды нашыйнік (колца), які фіксуе галаву зьлёгку ў запракіну тым стане, што замінае паварочваць шыю.
Арапнік — раменны канчук.
Дубец — зьвязак бярозавых дубцоў для хвастаньня.
Абвязка(недаступная спасылка) зь вяровак, ланцугоў або рамянёў, у які закручваюць тулава або ўсё цела ў якасьці эратычнага гарнітура або элемэнта сцэны са зьвязваньнем.
Бычая пуга — доўгая пуга з адным хвастом.
Карабін-вяроўка — карабін, які звычайна ўжываецца альпіністамі пры ўзыходжаньнях на вяршыні. У БДСМ-сцэнах ужываецца як сродак для зьвязваньня з падвешваньнем.
Конь — канструкцыя для фіксацыі чалавека, своеасаблівы аналяг спартовага снарада «конь». Ужываецца, як правіла, для фіксацыі пры хвастаньні.
Крыж — канструкцыя для замацаваньня чалавека, звычайна вырабляецца з дрэва і абсталёўваецца сродкамі фіксацыі рук, ног, шыі і да т. п.
Абшэўкі для ладыжак — прылада для фіксацыі ног, вырабляецца з скуры, мэталю і да т. п.
Наручнікі — ужываюцца для фіксацыі і як атрыбут акторскіх гульняў.
Адчэпка — невялікая прылада для вяровак, ланцугоў або рамянёў, выкарыстоўваецца для хуткага вызваленьня ахвяры ў выпадку небясьпекі.
Нашыйнік — выкарыстоўваецца для прывязваньня, мацаваньня партнёра, таксама носіцца як знак падпарадкаванага становішча альбо жаданьня падпарадкавацца.
Падл — драўляныя пласьціны для лупцаваньня.
Пас вернасьці — адмысловая прылада для пазбаўленьня магчымасьці зьдзяйсьняць палавы акт, атрымліваць аргазм, датыкацца да геніталіяў.
Кі — кароткі тонкі пругкі кі, з кавалкам скуры або шнурком на канцы, які звычайна выкарыстоўваецца пры верхавой язьдзе і дрэсіроўцы службовых сабак.
Вязьніца — месца для БДСМ гульняў.
Флогер — канчук зь некалькімі гладкімі хвастамі.
Электрашок — прылада для ўзьдзеяньня статычнага зараду на цела.
Гульня з падменай узросту — гульня, у якой адзін або абодва чалавекі гуляюць ролю «старэйшага» або «малодшага» ў эратычнай сцэне.
Забава ў дзяцей — гульня, у якой адзін з партнёраў гуляе ролю дзіцяці.
Забава іскрою — ужываньне бясьпечнага для арганізма ўзьдзеяньня электрычным токам.
Забава з нажом — гульні з выкарыстаньнем вострых прадметаў (напрыклад, нажа).
Забава з жывёлай — раб/рабыня гуляе ролю жывёлы, часта сабакі або каня.
Біцьцё — шлёпаньне, узьдзеяньне на ягадзіцы далоньню, рамнём або адмысловаю прыладаю.
Душэньне — гульні з кантролем дыханьня, задушваньня.
Абмежаваньне пачуцьцяў — абмежаваньне альбо поўнае пазбаўленьне магчымасьці адчуваць на дотык, слых, зрок, смак або нюх у межах гульні, робіцца з дапамогай масак, кляпаў, бярушаў.
Спаражэньне — спаражненьне на раба/рабыню.
Муміфікацыя — поўнае заляпленьне цела чалавека, падобна да муміяў, часам у камбінацыі са скураной маскай, якая прытупляе слых і закрывае цалкам вочы.
Забава з калом — жанчына калом падобным да мужчынскага струка пранікае ў задні праход мужчыны.
Падмена полу — гульня, дзе адзін або абодва партнёры паводзяць сябе як людзі процілеглага полу.
Праколваньне скуры — праколы падчас эратычнай забавы цела.
Таптаньне — хаджэньне па партнёры басанож або ў абутку.
Мачэньне — Пан выпускае мачу на Падначаленага.
Забава з саджэньне на твар — Пані садзіцца на твар партнёру.
Забава над гвалтам жанчынай мужчыны — панаваньне жанчыны.
Лупцаваньне — лупцоўка партнёра зь яго папярэдняй згоды з дапамогай канчука, дубца, розгаў, пугі і г. д.
Ручная забава — увядзеньне некалькіх пальцаў або кулака ў похву або задні праход.