From Wikipedia, the free encyclopedia
Табу́ — забарона, прынятая ў грамадзтве (пад страхам пакараньня), накладваецца на якія-небудзь дзеяньні або словы чальцоў гэтае супольнасьці. Табу часта зьяўляюцца падставай для прыняцьця розных законаў, маральных прынцыпаў і г. д. Свайго разьвіцьця табу дасягнула ў Палінэзіі, дзе табуіраваліся многія жывёлы, людзі, выказваньні, учынкі.
На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых.[1] У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Ня тут кажучы», «Не раўнуючы»[2]. Табу на дзеяньні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесьці чорт[3].
Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староньнім людзям (каб не сурочылі). Да сёньняшняга дня захавалася табу на бусла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.