шаблён праекту Вікімэдыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгусто́ўскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Аўгустоў.
Аўгустоўскі павет | |
Powiat augustowski | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Аўгустоў |
Гміна | 12 вясковых гмінаў |
Дата ўтварэньня | 1919 |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Насельніцтва (1921) | 62 384 |
Аўгустоўскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Створаны на аснове былога Аўгустоўскага павету Сувальскай губэрні Польскага царства пасьля польска-летувіскіх змаганьняў за Сувалкію. З самога пачатку ўваходзіў у склад Беластоцкага ваяводзтва. У 1940 г. на яго аснове быў створаны Аўгустоўскі раён БССР.
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы. Толькі самая ўсходняя частка павету прыналежыць да Гарадзенскага раёну (Сапоцкіншчына).
Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 62 384 жыхар, з чаго 58 896 (94,41%) палякаў , 2 789 (4,47%) габрэяў, 531 (0,85%) расейцаў, 92 (0,14%) 92 беларусаў, 42 немцаў, 11 летувісаў, 4 украінцаў ды па адным чэху ды эстонцу. Для 17 чалавек нацыянальнасьць была не пазначаная. 90,4% (56 400) жыхароў павету былі каталікамі, 6,4% (4 036) юдаістамі, 1,5% (932) стараверамі, 1,1%% (683) праваслаўнымі, 0,5% (289) пратэстантамі, 23 уніятамі, 4 атэістамі, для 17 веравызнанье невызначанае[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.