Аўгусто́ў, Аўгу́стаў (польск. Augustów) — места ў Польшчы, на рацэ Неце. Адміністрацыйны цэнтар Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 30 724 чалавекі. Знаходзіцца за 90 км на поўнач ад Беластоку, за 35 км ад беларуска-польскай граніцы.

Хуткія факты
Аўгустоў
польск. Augustów
Thumb
У цэнтры места
Thumb
Герб Аўгустова
Першыя згадкі: 1555
Магдэбурскае права: 17 траўня 1557
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Аўгустоўскі
Плошча: 80,90 км²
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 30 728 чал.[1]
шчыльнасьць: 379,83 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 87
Паштовыя індэксы: 16-300 — 16-303
Нумарны знак: BAU
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′0″ пн. ш. 22°58′0″ у. д.
Аўгустоў на мапе Польшчы
Thumb
Аўгустоў
Аўгустоў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт
Закрыць

Аўгустоў — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Маці Божай, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, а таксама збудаваныя ў стылі клясыцызму меская ратуша, касьцёл Сьвятога Барталамея, кірха і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XIX ст.

Назва

Назва Аўгустоў паходзіць ад імя караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Паселішча ўзьнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманьні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Ян Радзівіл заклаў карчму на рацэ Меце (Неце), на вялікім шляху з Горадні да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зыгмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта Старога) і сына (Жыгімонта Аўгуста)[2].

Першы пісьмовы ўпамін пра Аўгустоў як мястэчка ў Падляскім ваяводзтве датуецца 1555 годам. 17 траўня 1557 году Жыгімонт Аўгуст надаў яму Магдэбурскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазьней вялікі князь заснаваў у мястэчку царкву[2]. У 1561 годзе Аўгустоў атрымаў мескі герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]»[3].

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Аўгустоў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1570 годзе мястэчка стала цэнтрам староства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Герб Аўгустоўскай губэрні з Пагоняй

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Аўгустоў апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі. У 1837 годзе ўтварылася Аўгустоўская губэрня Царства Польскага з цэнтрам у Сувалках. У 1825—1839 гадох каля места збудавалі Аўгустоўскі канал, які злучыў Віслу зь Нёманам.

У 1848 годзе ў Аўгустове збудавалі мураваны касьцёл. У 1854 годзе ў месьце адрамантавалі і наноў асьвяцілі старую драўляную царкву[4]. У 1875 годзе расейскія ўлады гвалтоўны перавялі тутэйшую царкву ў юрысдыкцыю Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, а ў лютым 1879 году яе перабудавалі і асьвяцілі пад тытулам Казанскай іконы Божай Маці. У 1881—1884 гадох вялося будаваньне новай мураванай Петрапаўлаўскай царквы-мураўёўкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Аўгустоў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Аўгустоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларуская ССР[5], дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гарадзенскага раёну[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Аўгустоў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1926 годзе польскія ўлады разабралі Петрапаўлаўскую царкву-мураўёўку.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Аўгустоў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Аўгустоў увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Аўгустоў Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 7846 чал. (3939 муж. і 3907 жан.)[7]; 1897 год — 12 743 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 8762 чал.; 1967 год — 18,4 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 29 705 чал.; 2013 год — 30 724 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Аўгустоўскі канал (1825—1839)
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Капліца-пахавальня Трушкоўскіх (1832)
  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса і Сьвятога Барталамея (1906—1911)
  • Комплекс Яхт-клюбу (1934—1936)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
  • Парк
  • Рынак
  • Сядзіба генэрала Ігната Прандзінскага (1829)
  • Царква гарнізонная (1898; мураўёўка, цяпер касьцёл Маці Божай Чанстахоўскай)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Барталамея (1848)
  • Кірха (1841)
  • Ратуша (1847)
  • Сынагога Вялікая (1840)
  • Царква Божай Маці (XVI ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1884; мураўёўка)

Галерэя

Асобы

  • Ганна Новік (1914—1997) — беларуская паэтка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі[9]

Месты-сябры

Больш інфармацыі Пералік местаў-сяброў Аўгустова ...
Закрыць

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.