Remove ads
чачэнскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахме́д Халі́давіч Зака́еў (па-расейску: Ахмед Халидович Закаев, па-чачэнску: Заки Хьалид кант Ахьмад; нар. 26 красавіка 1959, вёска Кіраўская, Талдыкурганская вобласьць, Казаская ССР) — брыгадны генэрал Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, удзельнік Першай расейска-чачэнскай вайны, міністар культуры й намесьнік кіраўніка ўраду ЧРІ, з 1996 — міністар замежных справаў ЧРІ, у лістападзе 2007 часткаю чачэнцаў, што жывуць у Заходняй Эўропе, абвешчаны кіраўніком ураду ЧРІ.
Ахмед Закаеў | |
па-чачэнску: Закаев Халидан воӀ Ахьмад па-чачэнску: Zaki Ẋalid Khant Aẋmad | |
з 2007 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 красавіка 1959 (65 гадоў) |
Адукацыя: | |
Нарадзіўся ў Казаскай ССР, дзе жылі яго бацькі-чачэнцы пасьля перасяленьня ў 1944 годзе. Пасьля ў 1950-х гадах сям’я вярнулася ў ЧІАССР у мястэчка Урус-Мартан. Пасьля вучобы ў школе пайшоў вучыцца ў Грозьненскую танцавальную вучэльню. Затым закончыў вучобу ў месьце Варонеж у тамтэйшым Інстытуце мастацтваў. З 1981 па 1990 гады працаваў у Грозным у тамтэйшым драматычным тэатры імя Ханпашы Нурадзілава. З 1991 году старшыня Саюзу тэатральных дзеячоў Чачэніі. З 1991 па 1993 гады большую частку часу жыў у Маскве.
З пачаткам Першай расейска-чачэнскай вайны пастаянна знаходзіўся ў Ічкерыі, Джахар Дудаеў надаў Закаеву пасаду міністра культуры Ічкерыі. Адначасова ўваходзіў у кіраўніцтва Паўднёва-заходняга напрамку войскаў Ічкерыі. Браў удзел у абароне вёскі Гойскае, за што ўзнагароджаны ордэнам «Къоман Сий» («Годнасьць народу»). У 1995 году займеў званьне брыгаднага генэрала. З 1996 году (пасьля сьмерці Джахара Дудаева) новы кіраўнік Ічкерыі Зэлімхан Яндарбіеў прызначыў Ахмеда Закаева сваім памочнікам па дзяржаўнай бясьпецы, сакратаром Рады бясьпекі ЧРІ. Удзельнічаў асабіста ў перамовах з Аляксандрам Лебедзем аб замірэньні.
З кастрычніка 1996 году Ахмед Закаеў стаў ізноў міністрам культуры ЧРІ. У студзені 1997 году ўдзельнічаў у выбарах прэзыдэнта ЧРІ, але іх прайграў Аслану Масхадаву. З 1998 па 2006 гады быў намесьнікам кіраўніка ўраду ЧРІ. Кіраваў службаю навінаў ЧРІ «Чачэндрук».
З пачаткам Другой расейска-чачэнскай вайны быў прызначаны кіраўніком асабістага запаснога аддзелу кіраўніка Ічкерыі А. Масхадава. У лістападзе 2000 году выехаў з Ічкерыі ў Турэччыну, дзе стаў пасланьнікам Ічкерыі. З 2001 году стаў прадстаўніком Ічкерыі на захадзе Эўропы. У гэтым жа годзе Расея спрабавала прымусіць заходнія краіны выдаць Ахмеда Закаева. 28—29 кастрычніка 2002 году адбыўся Сусьветны зьезд чачэнцаў у Даніі (Капэнгаген). 31 кастрычніка 2002 году Ахмед Закаеў быў затрыманы на патрабаваньне Расеі, але 1 лістапада 2002 году вызвалены.
30 кастрычніка 2007 году кіраўнік ЧРІ Доку Ўмараў абвясьціў аб стварэньні Каўкаскага Эмірату, у склад якога ўвайшла Ічкерыя. Права гэтай дзяржавы заснаванае на ісламскім праве. Гэтая ідэя не спадабалася чачэнцам, што былі на захадзе Эўропы, бо гэта давала добры доказ для Расеі, што вайна на Каўказе гэта вайна з ісламам, а не за незалежнасьць Ічкерыі. Ахмед Закаеў ужо 1 лістапада 2007 году выступіў супраць гэтага ўчынку Доку Ўмарава. 22 лістапада 2007 году Закаеў заявіў, што парлямэнт ЧРІ выбраў яго кіраўніком ураду ЧРІ, бо кіраўнік ЧРІ Умараў сам сябе адсунуў ад улады. 17 верасьня 2010 году Ахмеда Закаева затрымалі ў Польшчы, дзе ён хацеў удзельнічаць у Сусьветным зьезьдзе чачэнцаў. Цяпер Ахмед Закаеў пастаянна жыве ў Вялікабрытаніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.