From Wikipedia, the free encyclopedia
Астроская сотня — адна з 15 сотняў Магілёва і найбольш буйная частка Нагорскага пасаду ў межах Бліжняга валу.
На ейнай тэрыторыі знаходзіліся замак, гандлёвы пляц[1], будынак магістрату[2] з ратушай, гарадзкая турма, гасьцінны купецкі дом[2], Спаская царква[1], пабудаваная першапачаткова ў 1478 годзе з манастыром[2], і Богаяўленская царква[1] з манастыром, пабудаваная ў 1636 годзе[2], першы каталіцкі фарны касьцёл[1], пабудаваны ў 1610 годзе на месцы цяперашняй ATС, езуіцкі касьцёл, пабудаваны ў 1680-1690 гадох[2], цэхавыя будынкі брацтваў[1]. Тут жа пры цэрквах і касьцёлах разьмяшчаліся прыходзкія могілкі[2].
У гэтай сотні жыла найбольш заможная частка насельніцтва: купцы, сябры магістрату, шляхта і духавенства[2], дамы якіх не захаваліся[1]. Да яе ж адносілася насельніцтва, якое жыло пад Замкавай гарой на левабярэжжы Дубравенкі ад вусьця да маста па вуліцы Лазарэнкі.
Шчыльна забудаваныя вуліцы (Вялікая Шклоўская, Спаская, «Няхведаўская» і інш.) утваралі невялікія кварталы няправільнай формы. У 1604 годзе ў сотні было 110 прыватнаўласьніцкіх зямельных надзелаў[1].
Цяпер на тэрыторыі былой сотні знаходзяцца парк імя Максіма Горкага, плошча Славы, пачатак Першамайскай і Ленінскай вуліцаў да Камсамольскай, вуліцы Вал Чырвонай Зоркі (да вуліцы Болдзіна)[1], а таксама цяперашні спуск да Дняпроўскага маста[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.