вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Асма́ленік[1] (з 1964 году — Уда́рная[1], з 2004 году — Уда́рнае[2][a]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Каросьцінкі. Цэнтар сельсавету Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 33 км на поўнач ад раённага цэнтру Лельчыцаў.
Асмаленік лац. Asmalenik | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Асмаленіцкі |
Вышыня: | 145 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 568 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247868 |
СААТА: | 3228828041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°57′3″ пн. ш. 28°18′57″ у. д. |
± Асмаленік | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асмаленік абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 18 жыхароў.
30 ліпеня 1964 году вёску перайменавалі ва Ўдарную[1], а 17 сьнежня 2004 году — ва Ўдарнае[3].
Працуюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, спартовы комплекс, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта, аддзел банку «Беларусбанк», сталоўка, крама.
Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнае».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.