беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Арцём Генадзевіч Быкаў (нарадзіўся 19 кастрычніка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабронца грэцкага клюбу «Лямія» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Арцём Быкаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 кастрычніка 1992[1][2] (31 год) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 75 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лямія | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 | Энэргетык-БДУ | 50 (6) |
2011—2018 | Дынама Менск | 126 (10) |
2012 | → Бяроза-2010 | 12 (2) |
2015 | → Менск | 10 (1) |
2018—2020 | Дынама Берасьце | 46 (3) |
2021—2024 | Дынама Менск | 88 (16) |
2024— | Лямія | |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 17 (4) |
2014— | Беларусь | 27 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у менскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Дынама».
У сэзоне 2013 году замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 22 верасьня 2013 году ў канцы матча супраць «Нёману» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[4], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасьля вяртаньня, 26 кастрычніка 2013 году, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласьці паразіўшы браму «Гомлю».
У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным апорным паўабаронцам менчукоў, часам гуляў як флянгавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 году падчас матчу зь берасьцейскім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Любэнам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 году. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[5]. У складзе «Менску» замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сэзоне 2016 году трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у цэнтры паўабароны, пазьней стаў выступаць у якасьці левага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[7]. У жніўні 2018 года паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[8] і неўзабаве падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[9]. У складзе берасьцейскай каманды стаў гуляць у пачатковым складзе. Сэзон 2019 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак у траўні атрымаў траўму, і да канца сэзону зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[10].
У студзені 2021 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[11], дзе стаў гульцом стартавай адзінаццаткі. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[12]. Улетку 2024 году прыяднаўся да грэцкага клюбу «Лямія»[13][14][15].
18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1). З 2018 году чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 году не згуляў у таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
«Дынама» Берасьце:
«Дынама» Менск:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 |
Менск | 10 | 1 | ||
Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 3 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 | |
Дынама Берасьце | 12 | 2 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.