From Wikipedia, the free encyclopedia
А́рка Сла́вы, або Мэмарыя́льная бра́ма — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Шклоўскай вуліцы[a], пасярод колішняга Саборнага пляцу. Утварала адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Сьвятога Ёсіфа, зьнішчанай савецкімі ўладамі. Твор архітэктуры клясыцызму (ампіру). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Арка Славы | |
Арка Славы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′05″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Арка Славы |
Мураваную браму на Саборным пляцы ў Магілёве збудавалі ў 1780 годзе, насупраць сабору Сьвятога Ёсіфа. Таго ж году праз гэтую арку праяжджала маскоўская гаспадыня Кацярына II[1], якая наведвала Магілёў дзеля сустрэчы з аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам II[2].
У 1950-я гады арку рэканструявалі: над нішай паставілі барэльефы Леніна, гербу СССР, сярпа і молату. У 1964 годзе на арцы ўсталявалі мэмарыяльныя дошкі, на якіх пералічваюцца часьціны і злучэньні Чырвонай Арміі, узнагароджаныя за ўдзел у Другой сусьветнай вайне ордэнамі Чырвонага Сьцягу, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама атрымалі назву «Магілёўскіх».
У 2011 годзе мэмарыяльныя дошкі на арцы абнавілі.
Помнік архітэктуры клясыцызму (ампіру). Гэта прастакутная ў пляне пабудова з двума выступамі-рызалітамі, якая завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам і ламаным трыкутным франтонам, з тарцоў дэкаруецца дзьвюма калёнамі карынцкага ордэру з антаблемэнтам. У цэнтры галоўнага фасаду — вялікая паўцыркульная ніша.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.