From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Дажбог Сапега[lower-alpha 1] (1585 — студзень 1635) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1613—1615; адмовіўся ад пасады), чашнік вялікі літоўскі (1631—1632)[2].
Быў старостам аршанскім (з 1610 году), прапойскім, чачэрскім (абодва з 1622 году) і крычаўскім (з 1631 году). Валодаў мястэчкам Астроўна ў Віцебскім павеце.
Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Рыгора (пам. у 1600 годзе), падкаморага аршанскага, і Соф’і з Стравінскіх (пам. да 1611 году). Меў малодшага брата Крыштапа Стэфана, пляменьнік канцлера Леў Сапега.
Ахрышчаны ў кальвінізьме, па сьмерці бацькоў перайшоў пад апеку дзядзькі. Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу (Браневе), дзе перайшоў у каталіцтва. Працягаў адукацыю ў Кракаве. У 1606 годзе атрымаў урад падкаморага віцебскага. У 1607 годзе абіраўся паслом на сойм.
Удзельнічаў у баях за Смаленск у вайну з Маскоўскай дзяржавай (1609—1611). У 1613 годзе атрымаў урад кашталяна віцебскага, паўторна абіраўся паслом на сойм. У 1614 годзе надаў значную дапамогу абаронцам Смаленску ў час маскоўскай аблогі. У 1615 годзе адмовіўся ад віцебскай пасады.
Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621) з турэцкім войскам, у час якой па сьмерці гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча ачоліў войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1625 годзе знаходзіўся ў Італіі. Удельнічаў у вайне з Швэцыяй, у 1627 годзе прыбыў на часе ўласнага войска ў Інфлянты.
У 1628 годзе разам з стрыечным братам Янам Станіславам Сапегам выехаў да водаў у Вугоршчыну. У 1631 годзе атрымаў урад чашніка вялікага літоўскага, але з прычыны кепскага стану здароўя адмовіўся ад яго ў 1632 годзе.
Заснаваў у мястэчку Астроўна касьцёл і кляштар дамініканаў, дзе яго пахавалі[3].
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.