From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Аляксе́евіч Аве́чкін (22 чэрвеня 1913, г. Чудава, Наўгародзкая губэрня, Расейская імпэрыя — 7 лістапада 1980) — беларускі расейскамоўны літаратар, журналіст.
Аляксандар Авечкін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Аляксеевіч Авечкін |
Нарадзіўся | 9 (22) чэрвеня 1913 |
Памёр | 7 лістапада 1980 (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, пісьменьнік |
Кірунак | аповесьці, апавяданьні |
Мова | расейская |
Дэбют | 1949 |
Узнагароды |
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1913 году ў г. Чудава Наўгародзкай губэрні ў сям’і служачага. У 1929—1931 гадох працаваў рабочым на мясцовай запалкавай фабрыцы. У 1931—1936 гадох служыў у Чырвонай Арміі, быў інструктарам чудаўскага аэраклюбу. У час нямецка-савецкай вайны быў лётчыкам, камандзірам эскадрыльлі.
У 1949 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры цэнтральным камітэце Камуністычнае партыі Беларусі. У 1960 годзе скончыў аддзяленьне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС. У 1955—1959 гадох працаваў загадчыкам аддзелу культуры берасьцейскай абласной газэты «Заря». У 1959—1961 гадох рэдагаваў газэту «Красноярский пилот». У 1963—1976 гадох быў старшым рэдактарам берасьцейскай абласной студыі тэлебачаньня. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1958 году. Памёр 7 лістапада 1980 году[1].
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1949 годзе. Пісаў на расейскай мове. Аўтар аповесьцяў для дзяцей «Соломка» (1951), «Ошибка «Дикого зубра» (Краснаярск, 1960), "У Дивных гор (1965), «Происшествия в конце каникул» (1982), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое задание» (1979)[1].
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і мэдалямі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.