From Wikipedia, the free encyclopedia
Александры́я[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 524 чалавекі. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Шклова, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Копысь.
Александрыя лац. Aleksandryja | |
Дата заснаваньня: | 1695 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Шклоўскі |
Сельсавет: | Александрыйскі |
Насельніцтва: | 524 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2239 |
СААТА: | 7258804001 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°23′0″ пн. ш. 30°21′0″ у. д. |
± Александрыя | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Александрыя — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), разьмешчанае цераз раку насупраць даўняга места Копысі.
Тапонім Александры́я ўтварыўся ад імя заснавальніка паселішча — графа Аляксандра Хадкевіча[2].
Упершыню Александрыя ўпамінаецца ў XVII ст. як спадчыннае ўладаньне ў Шклоўскім графстве. У гэты час тут працавалі крамы, млын, карчма. Александрыя знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Пад 1643 годам яна ўпамінаецца як мястэчка ў складзе Шклоўскай воласьці[lower-alpha 1], тут існавалі царква, 2 шпіталі, млын на рацэ Копысіцы, перавоз на Дняпры, крамы, некалькі бровараў.
У 1695 годзе Александрыя стала цэнтрам войтаўства ў складзе Шклоўскага графства, у гэты час тут быў 41 двор. На 1771 год у мястэчку быў 71 двор.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Александрыя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1775 году мястэчкам валодаў граф С. Зорыч. Паводле генэральнага межаваньня, у 1783—1784 гадох тут было 61 двор, праваслаўная царква, паштовы двор, млын. У 1800 годзе — 53 двары, 2 царквы, вадзяны млын; Дняпром хадзіў паром[lower-alpha 2].
Пад 1847 годам Александрыя значыцца як сяло ў складзе аднайменнага маёнтку. На 1886 год — 54 двары, 2 праваслаўныя царквы, 2 царкоўна-прыходзкія школы, юдэйскі малітоўны дом, 2 вадзяныя млыны, кузьня. З адкрыцьцём у 1902 годзе чыгуначнай лініі Віцебск — Ворша — Жлобін, якая прайшла за 1,5 км ад Александрыі, разьвіцьцё мястэчка паскорылася. На 1909 год — 99 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Александрыю занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Александрыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Александрыю вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. На 1 студзеня 1925 году тут было 175 двароў, пачатковая школа, клюб з хатай-чытальняй. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1939 год — 147 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1944 год у Александрыі быў 131 двор, на 1990 год — 178. У 2007 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Александрыі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.