Remove ads
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Але́г Мікала́евіч Страхано́віч (нарадзіўся 13 кастрычніка 1979 году, Пінск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2], а таксама ў Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[3]. Чэмпіён 2002 году ў складзе БАТЭ.
Алег Страхановіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1979[1] (45 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1997 | Хваля | 15 (1) |
1998—2001 | Дынама Берасьце | 103 (19) |
2002—2004 | БАТЭ | 71 (23) |
2005 | Табол | 10 (1) |
2005—2008 | Партызан Менск | 75 (25) |
2007 | → Коўна | 17 (1) |
2009—2010 | Дынама Менск | 61 (8) |
2011 | Нёман Горадня | 29 (4) |
2012 | Славія Мазыр | 24 (3) |
2013 | Смалявічы | 23 (7) |
2014—2017 | Славія Мазыр | 98 (13) |
2018—2019 | Маладэчна-2018 | 40 (4) |
2020 | Астравец | 8 (0) |
2020 | Кронан[d] | 7 (1) |
Зборныя | ||
2001 | Беларусь (да 21) | 2 (1) |
2001—2008 | Беларусь | 15 (0) |
Выпускнік пінскай ДЮСШ. Першы трэнэр — Уладзіслаў Леўнікаў. Футбольную кар’еру пачаў у 1996 годзе ў пінскім «Камунальніку». Выступаў таксама за берасьцейскае «Дынама» з 1998 па 2001 гады і БАТЭ з 2002 па 2004 гады. Частку 2005 году правёў у казаскім «Таболе» з Кастанаю. У жніўні далучыўся да МТЗ-РІПА. У складзе сталічнага клюбу стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату. Пазьней пасьпяхова выступаў у менскім «Дынама», гарадзенскім «Нёмане» і мазырскай «Славіі».
У лютым 2013 году перайшоў у клюб Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[4], дзе трэнэрам быў Юры Пунтус, зь якім Страхановіч працаваў у БАТЭ і МТЗ-РІПА. У кастрычніку 2013 году пакінуў «Смалявічы» пасьля сыходу з каманды Пунтуса[5].
У лютым 2014 году далучыўся да мазырскай «Славіі», якую ачоліў Пунтус[6]. У выніку распачаў сэзон 2014 году ў складзе мазырчукоў ў якасьці гуляючага трэнэра. Дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2015 году трывала гуляў у асноўным складзе на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з мазырчукамі[7]. Сэзон 2017 году пачынаў, выходзячы на замену, пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, і ў сьнежні 2017 году стала вядома, што Страхановіч пакінуў клюб[8].
У красавіку 2018 году ўвайшоў у заяўку на другую лігу клюбу «Маладэчна-ДЮСШ-4»[9]. Дапамог маладэчанскай камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году прабіцца ў Першую лігу. У красавіку 2020 году далучыўся да «Астраўцу», а ў жніўні перайшоў у стаўпецкі «Кронан»[10]. Пакінуў каманду па заканчэньні сэзону 2020 году.
Выступаў у моладзевай (2 матчы, 1 гол) і алімпійскай (3 матчы) зборных Беларусі. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі (15 матчаў).
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 5 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 4 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 | |
Маладэчна-ДЮСШ-4 | 2018 | Другая ліга | 22 | 4 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.