Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імага (па-лацінску: imago — «вобраз») — дарослая (дэфініцыйная) стадыя індывідуальнага разьвіцьця вусякоў і некаторых іншых суставаногіх жывёл з складаным жыцьцёвым цыклем. На гэтай стадыі жывёлы становяцца здольнымі да размнажэньня (за выключэньнем выпадкаў нэатэніі) і часта — да расьсяленьня. Імага не ліняюць і не растуць.
У вусякоў з поўным ператварэньнем імага разьвіваецца зь лялечкі. У вусякоў зь няпоўным ператварэньнем імага разьвіваецца зь лічынкі (німфы).
Працягласьць жыцьця імага залежыць ад біялёгіі віду і вагаецца ад некалькіх хвілін (матылькі-мяшэчніцы) да 20 гадоў (самкі некаторых мурашак).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.