From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыка́ды (па-лацінску: Cicadidae, Westwood, 1840) — сямейства цыкадавых клаповых казурак.
Цыкады | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Клаповыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cicadidae | |
Галава кароткая, вочы моцна вылупленыя, на цемені 3 простых вочка, якія ўтвараюць трохкутнік; кароткія щацінападобныя вусікі складаюцца з 7 суставаў; ротавыя часткі складаюцца з трохсустаўнага хабатка.
Пярэднія крылы даўжэшыя за заднія, крылы збольшага празрыстыя, часам ярка афарбаваныя або чорныя; сьцёгны сярэдняй пары ног кароткія і шырокія, пярэднія сьцёгны патоўшчаныя, зьнізу з шыпамі; галёнкі цыліндрычныя.
Чэраўца звычайна даволі тоўстае і сканчваецца ў самак яйцакладам, у самцоў капуляцыйным апаратам. Надзвычай характэрным зьяўляецца прысутнасьць у самцоў цыкад асаблівага галасавога апарату. Ён зьмяшчаецца на ніжням баку заднягрудзі, ззаду задніх ног, пад двума вялікімі паўкруглымі лускавінкамі; гэты апарат складаецца зь сярэдняй і двух бакавых паражнін. На дне сярэдняй паражніны знаходзяцца дзьве пары перапонак, зь якіх дзьве пярэднія перапонкі называюцца складкавымі (з-за складак), а дзьве заднія — люстэркавымі, бо яны бліскучыя і гладкія. Бакавыя паражніны маюць збоку адтуліну, якая вядзе на паверхню цела. Ва ўнутранай сьценцы гэтых паражнін ўстаўленая барабанная перапонка, да якой прымацоўваецца цягліца, якая прыводзіць перапонку ў ваганьне. Сярэднія паражніны служаць у якасьці рэзанатараў. У самак галасавы апарат рудымэнтарны, так што яны сьпяваць ня могуць.
Цыкады — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.