Ільля́ Фё́даравіч Капіе́віч[a] (каля 1651, Ляхавічы, Вялікае Княства Літоўскае — 23 верасьня 1714, Масква, Маскоўская дзяржава) — друкар, асьветнік, пісьменьнік беларускага паходжаньня.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Ільля Капіевіч
Thumb
Капэрта Белпошты, 2001 год. Мастак — Мікола Рыжы.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1651 або 1651[1]
Памёр 23 верасьня 1714(1714-09-23) або 4 кастрычніка 1714(1714-10-04)[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці друкар, перакладнік, пісьменьнік, паэт
Закрыць

Біяграфія

Thumb
рас. Руковедение в грамматику славенороссийскую или московскую. К употреблению учащихся языка московского = лац. Manuductio in Grammaticam. In Sclavonico Rosseanam. Seu Moscoviticam in Usum discentium linguam Moscoviticam, 1706 г.

Нарадзіўся хутчэй за ўсё на Случчыне (або ў Амсьціславе[3]). Навучаўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак зь езуітамі мусіў зьехаць зь Вялікага Княства Літоўскага. Трапіў у Галяндыю, дзе заняўся выдавецкай дзейнасьцю. У Галяндыі сустракаўся з маскоўскім гаспадаром Пятром I. У час вялікага расейскага пасольства ў Галяндыі як знаўца многіх моваў быў настаўнікам Пятра I. У 1700 годзе заснаваў у Амстэрдаме друкарню.

З пачатку XVIII стагодзьдзя жыў у Маскве.

Дзейнасьць

Мае вялікую заслугу ў распрацоўцы графалягічнай сыстэмы, зробленай на аснове шрыфта Францішка Скарыны з улікам літараў лацінскай абэцэды. У 1708 годзе літары гэтай сыстэмы як грамадзянскія (нецаркоўныя) зацьвердзіў маскоўскі гаспадар Пётар I дзеля расейскай мовы. Да гэтага часу імі карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, баўгары, сэрбы і македонцы. Мовазнаўца Ян Станкевіч назваў гэты шрыфт капіеўкаю[3].

У 1699—1706 гадох у Амстэрдаме выдаў каля 20 кніг асьветніцкага характару, якія ўпершыню выйшлі расейскай мовай[2]: арытмэтыку, расейска-лаціна-нямецкі, расейска-лаціна-галяндзкі слоўнікі, падручнікі. У сваіх «Уводзінах у граматыку славянарасейскую або маскоўскую. Да ўжытку навучэнцам маскоўскай мовы» (1706 год) засьведчыў называньне расейскай мовы «маскоўскай мовай».

Склаў канкарданс да Бібліі, пераклаў Катэхізыс. Пераклаў і выдаў байкі Эзопа. Аўтар першай на расейскай мове мапы зорнага неба.

Памяць

23 сьнежня 2013 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне № 386, якім прысвоіў імя Ільлі Капіевіча вуліцы ў мікрараёне Магістар. Гэтая вуліца ідзе ад вуліцы Агінскага да вуліцы Кірылы Тураўскага[4].

Заўвагі

  1. Іншая форма імя — Гальляш Капіевіч[2]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.