беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Кузьмянок (нарадзіўся 6 ліпеня 1990 году, Жлобін, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лякаматыва».
Ігар Кузьмянок | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 ліпеня 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 73 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лякаматыў Гомель | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2012 | Гомель | 92 (2) |
2013—2014 | Дынама Менск | 5 (0) |
2014 | → Шахцёр Салігорск | 20 (1) |
2015—2016 | Шахцёр Салігорск | 49 (2) |
2017 | Дынама Менск | 9 (0) |
2018 | Шахцёр Салігорск | 14 (3) |
2019 | Тарпэда-БелАЗ | 11 (2) |
2020 | Іслач | 14 (3) |
2021—2023 | Гомель | 20 (1) |
2024— | Лякаматыў Гомель | 14 (1) |
Зборныя | ||
2010—2012 | Беларусь (да 21) | 14 (1) |
2012 | Беларусь (да 23)[d] | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазьней трапіў у Гомельскую вучэльню алімпійскай рэзэрвы. З 2008 году гуляў за «Гомель», дзе быў асноўным цэнтральным абаронцам.
У студзені 2013 году перайшоў у менскае «Дынама»[3]. У менскім клюбе ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2013 году да таго ж атрымаў траўму, выбыўшы да восені. Па акрыяньні зноў апынуўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду салігорскаму «Шахцёра» да канца сэзону[4]. У складзе салігорцаў чаргаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім. У студзені 2015 году «Шахцёр» выкупіў кантракт Кузьмянка ў менскага «Дынама»[5]. Сэзон 2015 году пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў асноўны склад на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2016 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[6]. У сэзоне 2017 году быў гульцом ратацыі дынамаўцаў. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[7]
У студзені 2018 году падпісаў кантракт на два гады з салігорскім «Шахцёрам»[8]. У першай палове сэзона 2018 году звычайна гуляў у пачатковым складзе, з жніўня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену, прыцягваўся таксама да дублюючага складу. Да сэзона 2019 году пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», аднак у лютым ня трапіў на чарговы збор каманды. У гэты ж час цікавасьць да абаронцы выявіўся ў «Тарпэда-БелАЗа».
У сакавіку 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У сэзоне 2019 году нячаста зьяўляўся на полі, толькі ў ліпені і верасьні трывала гуляў у стартавым складзе. У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў жодзінскі клюб[10].
У лютым 2020 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Прапусьціў пачатак сэзону праз пашкоджаньні, апасьля замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2020 году пакінуў «Іслач»[12]. У студзені 2021 году склаў двухгадовую дамову з «Гомлем»[13]. У 2021—2022 гадах гуляў мала, шмат прапусціў з-за траўм. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца сэзона 2023 году[14]. У студзені 2024 году зышоў з клюбу[15] і неўзабаве пачаў трэнавацца з гомельскім «Лякаматывам». У красавіку афіцыйны папоўніў склад клюбу[16].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 1 | |
Дынама Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 |
Шахцёр Салігорск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 3 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.