Tatra
From Wikipedia, the free encyclopedia
Tatra, a. s. (па-беларуску: Та́тра) — чэская кампанія-вытворца транспартных сродкаў са штаб-кватэрай у месьце Копршыўніцы, заснаваная ў 1850 року. Найбуйнейшая кампанія машынабудаўнічай прамысловасьці Чэхіі. Асноўнай прадукцыяй зьяўляюцца грузавыя аўтамабілі, якія кампанія вырабляе з 1898 року; вытворчасьць легкавікоў спыненая ў 1999. 75% прадукцыі ад агульнага аб’ёму грузавых аўтамабіляў Татры прызначана для экспарту.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Tatra (неадназначнасьць).
Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
![]() | |
Тып | акцыйнае таварыства[d][1][2] |
---|---|
Заснаваная | 1850 |
Заснавальнікі | Ігнац Шустала |
Уласьнікі | Promet Tools[d][1] і NIKA Development[d][3] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Копршыўніцы, Чэхія |
Ключавыя фігуры | Рональд Адамс (CEO) |
Галіна | аўтамабілебудаваньне |
Прадукцыя | трамваі, грузавыя аўтамабілі |
Апэрацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | 2000 (2011) |
Матчына кампанія | Czechoslovak Group[d] |
Даччыныя кампаніі | TATRA EXPORT[d][3] і Tatra Metalurgie[d][3] |
Закрыць
Аддзяленьні фірмы разьмешчаныя ў Чэхіі (Прага-Сьміхаў — тралейбусы, трамваі, цягнікі), Маравіі (Копржыўніцы — грузавыя аўтамабілі) і Славаччыне (Браціслава, Банаўцы-над-Бэбравай, Чадца).