From Wikipedia, the free encyclopedia
Падразьдзел украінскае мультыґеймінґавае кібэрспартовае арґанізацыі Natus Vincere па гульні Dota 2 заснаванае ў 2010 годзе. 2011 року каманда перамагла The International, найбуйнейшы турнір па гэтай дысцыпліне, выйграўшы адзін мільён даляраў і зрабіўшы Natus Vincere самаю камэрцыйна пасьпяховаю кібэрспартоваю арґанізацыяю. На дадзены момант агульная заробленая сума складам складае больш за $3 800 000.
У кастрычніку 2010 року было абвешчана пра стварэньне складу па гульні DotA, у які ўвайшлі найлепшыя ўкраінскія гульцы па гэтай дысплыпліне, улучаючы Аляксандра «XBOCT» Дашкевіча[3]. Адначасова было абвешчана пра намеры праекту анансаваць склад па гульні StarCraft 2. Першапачаткова ў склад каманды ўваходзілі пяць гульцоў, аднак 23 сьнежня 2010 року каманду пакінулі Андрэй «Mag» Чыпэнка ды Аляксандар «Deff» Стэпанюк[4]. Потым да калектыва далучыліся ўкраінскія гульцы DTS.Chatrix — Даніла «Dendi» Ішуцін і Іван «Artstyle» Антонаў, які стаў капітанам новага складу[5]. Пасьля перамогі на ASUS Spring 2011, каманду былі прымушаныя пакінуць Багдан «Ахура» Байчук й Артур «Goblak» Кастэнка. Яны былі замененыя на расейскага гульца Дзімітрыя Купрыянава, за пераход якога арґанізацыя заплаціла $2000 ды эстонца Клемэнта «Puppey» Іванава, аднаго з вэтэранаў эўрапейскае DotA[6].
У жніўні 2011 року ў рамках выставы GamesCom быў праведзены першы ў сьвеце турнір па DotA 2 — The International 2011 з агульным прызавым фондам у $1 600 000. Пераможцам турніру стала каманда Na`Vi.DotA, у фінале зь лікам 3:1 перагуляўшы кітайскі калектыў EHOME і выйграўшы $1 000 000. Такім чынам, Natus Vincere стала самаю пасьпяховаю кібэрспартоваю арґанізацыяю ў сьвеце з агульнымі прызавымі больш за $1 300 000 з пачатку 2010 року.
З пачатку ліпеня 2014 року ў камандзе зьявіўся трэнэр, ім стаў колішні гулец каманды RoX.KIS — Артур Кастэнка. Пасьля няпосьпеху на The International 2014 каманду пакінулі 2 гульца — Клемэнт «Puppey» Іваноў ды Куро «KuroKy» Салехі Тахасомі. Новы склад быў анансаваны на турніры MegaFon Battle Arena 25 жніўня.
2015 рок прынес шэраг чарговых зьменаў у складзе калектыву. Спачатку каманду пакінуў Глеб «Funnik» Ліпатнікаў, і было абвешчана пра пераход Аляксандра «DkPhobos» Кучэры з каманды ASUS.Polar. Аднак новы склад пратрымаўся ня доўга, і кіраўніцтва арґанізацыі прыняла радыкальнае рашэньне аб вяртаньні ў каманду Івана Антонава (Artstyle), колішняга капітана Natus Vincere на пераможным The International 2011, Глеба Ліпатнікава (Funnik), а таксама падпісаньні Акбара Бутаева (Sonneiko)[7].
У новым складзе каманда гуляе ня кепска, але праігрывае шэраг вырашальных матчаў на некалькіх турнірах, праз што арґанізатары The International 2015 вырашаюць не ўлучаць Natus Vincere у колькасьць калектываў, што атрымліваюць прамы запрос на ўдзел у турніры. Тым ня мянш, Na`Vi трыюмфальна перамагае эўрапейскі адборачны турнір ды заваёўвае месца ў ліку 16 лепшых камандаў, што выступаюць на галоўным турніры року[8].
У чэрвені 2016 року Valve агалошваюць сьпіс камандаў, што атрымалі прамы запрос на галоўны турнір року — The International 2016. Нягледзячы на тое, што колькасьць запросаў скарацілася ў параўнаньні з папярэднімі сэзонамі, і было запрошана толькі шэсьць камандаў, Natus Vincere увайшла ў іх лік[9].
25 ліпеня 2016 року Natus Vincere перамагае першы за два рокі тытул, абгуляўшы ў фінале другога сэзону StarLadder i-League StarSeries каманду Team Secret ды заваяваўшы 135 000 даляраў[10].
8 лістапада 2016 року пасьля чарговае паразы на The Boston Major 2016 і прагулянага The International 6 (16 мейсца), кіраўніцтва Na`Vi прымае рашэньне аб сыходзе зы складу па DotA 2 трох гульцоў: Івана «Artstyle» Антонава, Акбара «SoNNeikO» Бутаева ды Дзьмітрыя «Ditya Ra» Міненкова. SoNNeikO й Ditya Ra далучаюцца да Vega Squadron адкуль яны пазьней сыходзяць, Artstyle становіцца трэнэрам Virtus.Pro. Таксама было абвешчана, што новы склад будавацьмецца вакол Dendi ды General’a. З тых часоў у камандзе пачынаюцца частыя зьмены складу, ня лепшым чынам адлюстраваныя на выніках. 29 сьнежня 2016 кіраўніцтва Na`Vi абвяшчае новы склад па Dota 2. У новы склад разам з Dendi ды General’ам увайшлі гульцы з Эўропы: Пэр Андэрс Ульсан «Pajkatt» Ліле (ён тэж стаў капітанам і драфтэрам каманды), Раман «rmN-» Палей і Мальтэ «Biver» Ўінтэр. Аднак гэтаму складу зноў не наканавана было пратрымацца доўга. 20 красавіка 2017 на афіцыйным сайце каманды было абвешчана пра тое, што Раман «rmN-» Палей пакідае склад. Ягонае мейсца заняў Акбар «SoNNeikO» Бутаеў, ужо вядомы ўсім колішні гулец каманды. У ліпені таго ж року сышлі Pajkatt ды Biver.
У новы склад каманды, зноўку збудаваны вакол Dendi, General’а і SoNNeikO, увайшлі гулец каманды Team Empire Уладзімер «RodjeR» Нікагасян ды малады ўкраінскі гулец Уладзіслаў «Crystallize» Крыстанек. Новым трэнэрам каманды стаў леґендарны гулец Аляксандар «XBOCT» Дашкевіч. Гэты склад быў дужа амбіцыйным і, здавалася, павінен быў перарываць доўгую паласу няпосьпехаў у гісторыі Na’Vi. У лістападзе 2017 року «чорна-жоўтыя» перамаглі турнір «Adrenaline Cyber League» (што ставіўся да major-турніраў), а таксама занялі 3-е мейсца на турніры «MDL Macau». Але ўжо ў лютым 2018 року склад зноў зьведаў зьмены — SoNNeikO пакінуў каманду, а таксама было абвешчана пра замену RodjeR’а на гульца калектыву Virtus Pro Ільлю «Lil» Ільлюка. Мейсца Акбара Бутаева заняў сэрбскі гулец Мікола «LeBron» Попавіч. Адзіным сур’ёзным дасягненьнем калектыву стала 3-е мейсца на турніры «GESC: Indonesia Dota2 Minor».
14 траўня 2018 пасьля шэрагу няўдалых выступаў празь няпоўных 3 месяцы знаходжаньня ў камандзе яе пакінуў LeBron, чыё месца заняў Фёдар «velheor» Русіхін[11]. У складзе Dendi, General, Lil, Crystallize ды Velheor каманда падышла да адборачнага турніру за права выйсьці на The International 2018. Кібэрспартоўцам трэба было прайсьці дзьве стадыі — «адчыненых» ды «зачыненых» кваліфікацыяў. Аднак, нягледзячы на пасьпяховы пачатак абодвух гульнявых адборачных дзён, Na’Vi не змаглі прабіцца ў лік лепшых камандаў СНД для барацьбы ў «зачыненых» кваліфікацыях. Пасьля гэтага на каманду і некаторых яе гульцоў пасыпалася мноства гнеўных камэнтароў. У прыватнасьці, шмат прэтэнзіяў было да Dendi (на гэтыя абвінавачваньні Даніла Ішуцін быў вымушаны адказваць вялікім постам[12]). 22 чэрвеня CEO арґанізацыі Яўгені Залатароў абвесьціў аб тым, што да канцу лета ўвесь склад па Dota 2 накіроўваецца ў «інактыў» (часова спыняе гуляць)[13].
Новы склад Na`Vi быў абвешчаны 1 верасьня 2018 року. Пасьля, цягам некалькіх дзён гэты склад быў удакладнены[14][15]. Яўгені Залатароў абвясьціў пра тое, што новая каманда будавацьмецца вакол Акбара «SoNNeikO» Бутаева[16], а з старога складу застанецца толькі Ўладзіслаў «Crystallize» Крыстанек (колішнія гульцы каманды Lil ды General увайшлі ў склад сабранае Ільлём Ільлюком каманды Odium[17], лёс жа Фёдара «velheor» Русіхіна й леґенды каманды Даніла «Dendi» Ішуціна застаецца невядомым). Да SoNNeikO ды Crystallize далучыліся колішні гулец Vega Squadron Яўгені «Blizzy» Ры, колішні гулец Team Empire Яўгені «Chuvash» Макараў, а мідлэйнэрам каманды стаў Ідан «MagicaL» Варданян, ранейша гуляўшы ў камандзе з SoNNeikO. Адбылася замена і на трэнэрскай пасадзе — новым трэнэрам стаў вядомы ў мінулым pro-гулец Андрэй «Mag» Чыпэнка.
Склад Na`Vi на 7 верасень 2018 року[15][18]:
3 чэрвеня 2014 року на афіцыйным сайце Natus Vincere было абвешчана аб адкрыцьці другога (амэрыканскага) складу па Dota 2 пад назваю «Na`Vi.US».[19] Na`Vi.US — гэта колішні склад North American Rejects (NAR), якія перамаглі амэрыканскую кваліфікацыю The International 4 ды The Summit. 5 сьнежня 2014 року склад быў расфармаваны.[20]
Склад «Na`Vi.US» з чэрвеня па сьнежань 2014 року:
Месца | Турнір | Месца правядзеньня | Дата правядзеньня | Прызавыя |
---|---|---|---|---|
2011 | ||||
ASUS Cup Winter 2011 | Кіеў | 26 лютага 2011 року | 20 000 рублёў[21] | |
Intel Challenge Supercup | Кіеў | 16 — 27 сакавіка 2011 року | $400[22] | |
OSPL Spring 2011 | Алматы | 19 сакавіка — 3 красавіка 2011 року | $2 300[23] | |
ASUS Spring 2011 | Кіеў | 29 траўня 2011 року | 70 000 рублёў[24] | |
ASUS Summer 2011 | Кіеў | 13 — 14 жніўня 2011 року | 101 000 рублёў[25] | |
TECHLABS Cup Ukraine 2011 | Кіеў | 18 — 19 верасьня 2011 року | $4 000[26] | |
ASUS Cup 2011 — Final Battle of the Year: DotA | Кіеў | 18 — 19 сьнежня 2011 року | 50 000 рублёў | |
The International 2011 | Кёльн | 17 — 21 жніўня 2011 року | $1 000 000[27] | |
Electronic Sports World Cup 2011 | Парыж | 21 — 25 кастрычніка 2011 року | $12 000[28] | |
DotA 2 Star Championship | Кіеў | 8 — 11 сьнежня 2011 року | $5 000[29] | |
2012 | ||||
The Defense | online | 13 лістапада 2011 — 7 сакавіка 2012 року | 6 000 €[30] | |
The Premier League | online | 4 студзеня — 13 сакавіка 2012 року | $5 000[31] | |
TECHLABS Cup Russia 2012 | Масква | 18 сакавіка 2012 року | $3 000 | |
SLTV StarSeries I | Кіеў | 28 — 30 красавіка 2012 року | $6 000[32] | |
DreamHack Summer 2012 | Ёнчэпінґ | 16 — 19 чэрвеня 2012 року | $7 250[33] | |
The Premier League 2 | online | 17 красавіка — 10 ліпеня 2012 рок | $5 000[34] | |
SLTV StarSeries II | Кіеў | 12 — 14 ліпеня 2012 року | $6 000[35] | |
joinDOTA Masters Special Edition | online | 13 — 15 жніўня 2012 рок | 1 000 €[36] | |
The International 2012 | Сіэтл | 31 жніўня — 2 верасьня 2012 року | $250 000[37] | |
SLTV StarSeries III | Кіеў | 22 кастрычніка 2012 року | $6 000[38] | |
GosuLeague Season 4 | online | 2 — 31 кастрычніка 2012 року | $2 500[39] | |
Electronic Sports World Cup 2012 | Парыж | 3 — 4 лістапада 2012 року | $12 000[40] | |
joinDOTA Masters Special Edition № 2 | online | 7 — 9 лістапада 2012 року | няма | |
5-8 | DreamHack Winter 2012 | Ёнчэпінґ | 22 — 25 лістапада 2012 року | няма |
ASUS Cup 2012 — Final Battle of the Year: DotA 2 | Кіеў | 13 — 16 сьнежня 2012 року | $2 500[41] | |
SLTV StarSeries IV | Кіеў | 13 лістапада — 24 сьнежня 2012 року | $8 000[42] | |
GosuLeague Season 5 | online | 10 лістапада — 30 сьнежня 2012 року | $2 500[43] | |
2013 | ||||
Bigpoint Battle March | online | 16 сакавіка 2013 року | 1 500 € | |
TECHLABS Cup Russia 2013 | Масква | 22 — 23 сакавіка 2013 року | $1 500 | |
joinDOTA Masters XIII | online | 15 — 16 красавіка 2013 року | 1 500 € | |
RaidCall EMS One: Season 1 | Катавіцы | 20 — 23 красавіка 2013 року | $12 000[44] | |
WePlay DotA 2 League | online | 16 сакавіка — 14 траўня 2013 року | $1 200 | |
TECHLABS Cup BY 2013 | Менск | 19 — 23 траўня 2013 року | $3 500 | |
5-8 | DreamHack Summer 2013 | Ёнчэпінґ | 15 — 18 чэрвеня 2013 року | $1 525 |
Alienware Cup | online | 16 чэрвеня — 10 ліпеня 2013 року | $25 000 | |
EG RaidCall D2L S3 | Валенсія | 20 мая — 19 ліпеня 2013 року | $5 000[45] | |
The Defense 4 | online | 5 чэрвеня — 25 ліпеня 2013 року | $12 000[46] | |
The International 2013 | Сіэтл | 3 — 11 жніўня 2013 року | $632 000[47] | |
SLTV StarSeries VII | Кіеў | 10 — 13 кастрычніка 2013 року | $12 000[48] | |
WePlay DotA 2 League Season 2 | online | 11 верасьня — 10 лістапада 2013 року | $13 000[49] | |
TECHLABS Cup Grand Final 2013 | Масква | 16 — 17 лістапада 2013 року | $12 500 | |
3-4 | MLG Columbus | Каламбус | 22 — 24 лістапада 2013 року | $13 689[50] |
ASUS ROG DreamLeague (DreamHack Winter 2013) | Ёнчэпінґ | 4 лістапада — 1 сьнежня 2013 року | $25 000[51] | |
5-6 | DotA 2 Champions League | online | 17 кастрычніка 2013 року — 15 студзеня 2014 року | няма[52] |
3-4 | RaidCall EMS One: Season 3 | Тыхы | 7 — 9 сьнежня 2013 року | $4 000[53] |
2014 | ||||
7-8 | EG HyperX D2L S4 | Лас-Вэґас | 14 кастрычніка 2013 року — 8 студзеня 2014 року | няма[54] |
SLTV StarSeries VIII | Кіеў | 17 — 19 студзеня 2014 року | $61 700[55] | |
The XMG Captains Draft Invitational | online | 17 лютага — 1 красавіка 2014 року | $9 650[56] | |
DotA 2 Champions League Season 2 | online | 9 лютага — 15 красавіка 2014 року | $61 500[57] | |
5 | MLG T.K.O Europe | online | 4 лютага — 16 красавіка 2014 року | $1 500[58] |
5-6 | SLTV StarSeries IX | Кіеў | 17 — 20 красавіка 2014 року | $7 595[59] |
4 | The Summit Season 1 | Лос-Анджэлес | 5 — 8 чэрвеня 2014 року | $10 236[60] |
7 | ASUS ROG DreamLeague S1 — DreamHack Summer 2014 | Ёнчэпінґ | 3 сакавіка — 16 чэрвеня 2014 року | $8 250[61] |
D2L Western Challenge | online | 1 красавіка — 25 чэрвеня 2014 року | $15 000[62] | |
7-8 | DotA 2 Champions League Season 3 | online | 26 красавіка — 27 чэрвеня 2014 року | няма[63] |
5-8 | ESL One Frankfurt 2014 | Франкфурт | 28 — 30 чэрвеня 2014 року | $10 000[64] |
7-8 | The International 2014 | Сіэтл | 8 — 21 ліпеня 2014 року | $519 214 |
Battle Arena | online | 25 — 26 жніўня 2014 року | $5 000[65] | |
5-6 | World E-sport Championships 2014 | Ханчжоў | 5 — 7 верасьня 2014 року | 20 000 RMB[66] |
GameShow Dota2 League S1 — DreamHack Moscow 2014 | Масква | 12 — 13 верасьня 2014 року | $10 000[67] | |
7-8 | The World Cyber Arena 2014 | Іньчуань | 2 — 5 кастрычніка 2014 року | 20 000 RMB[68] |
5-8 | ESL One New York 2014 | Нью-Ёрк | 9 — 12 кастрычніка 2014 року | $5 700[69] |
Excellent Moscow Cup #2 | Масква | 26 жніўня — 31 кастрычніка 2014 року | $15 000[70] | |
DotA 2 Champions League 4 | Бухарэст | 31 кастрычніка — 2 лістапада 2014 року | $38 198[71] | |
4 | Captain’s Draft 2.0 | online | 31 кастрычніка 2014 року — 22 сьнежня 2014 року | $27 300[72] |
2015 | ||||
5-6 | SLTV StarSeries XI | Кіеў | 14 лістапада 2014 року — 18 студзеня 2015 року | $3 470[73] |
9-12 | DotA 2 Asia Championships | Шанхай | 5 студзеня — 9 лютага 2015 року | $45 187[74] |
4 | Major All Stars DotA2 | Куала-Лумпур | 17 — 22 сакавіка 2015 року | $10 436[75] |
DreamLeague 3 | Ёнчэпінґ | 28 сакавіка — 15 чэрвеня 2015 року | $36 628[76] | |
13-16 | The International 2015 | Сіэтл | 3 — 8 жніўня 2015 року | $55 133[77] |
2016 | ||||
7-12 | SLTV StarSeries Season XIII & i-League | Менск | 14 — 17 студзеня 2016 | $5 037[78] |
3-4 | DotA 2 Pit League Season 4 | Спліт | 19 — 20 сакавіка 2016 | $25 386[79] |
StarLadder i-League Invitational | Кіеў | 14 — 17 красавіка 2016 року | $20 000[80] | |
DreamLeague 5 | Стакгольм | 21 — 22 травень 2016 року | $25 000[81] | |
7-8 | Manila Major | Маніла | 2 — 12 чэрвеня 2016 року | $105 000[82] |
ESL One Frankfurt 2016 | Франкфурт | 17 — 20 чэрвеня 2016 року | $63 000[83] | |
4 | The Summit 5 | Лос-Анджэлес | 12 — 17 ліпеня 2016 року | $10 104[84] |
StarLadder i-League Season 2 | Лос-Анджэлес | 22 — 25 ліпеня 2016 року | $135 000[85] | |
13-16 | The International 2016 | Сіэтл | 3 — 13 жніўня 2016 року | $103,852[86] |
2017 | ||||
6 | DreamLeague Season 7. Эўрапейскі дывізіён | online | 04 — 21 траўня 2017 року | $6 000 |
9 | Epicenter 2017 | Масква | 9 — 11 чэрвеня 2017 року | $5 000 |
5 | The Summit 7 | Лос-Анджэлес | 14 — 18 чэрвеня 2017 року | $3 500 |
5 | StarLadder i-League Invitational #3 | Кіеў | 12 — 14 кастрычніка 2017 року | $15 000 |
7 | PGL Open Bucharest | Бухарэст | 19 — 22 кастрычніка 2017 року | $7 500 |
Midas Mode | online | 18 — 27 лістапада 2017 року | $7 500 | |
Adrenaline Cyber League 2017 | Масква | 21 — 22 лістапада 2017 року | $65 000 | |
4 | DreamLeague Season 8 | Ёнчэпінґ | 1 — 3 сьнежня 2017 року | $70 000 |
3-4 | MDL Macau | Макао | 8 — 10 сьнежня 2017 року | $30 000 |
Зводная статыстыка па турнірах.
Рок | Колькасьць турніраў | месца | месца | месца | Прызавыя | Прызавыя на асобу |
---|---|---|---|---|---|---|
2011 | 10 | 6 | 1 | 3 | $1 031 450 | $206 290 |
2012 | 17 | 12 | 3 | 1 | $321 650 | $64 330 |
2013 | 18 | 11 | 1 | 4 | $777 604 | $155 520 |
2014 | 18 | 3 | 5 | 0 | $818 543 | $169 860 |
2015 | 5 | 0 | 1 | 0 | $150 854 | $30 170 |
2016 | 9 | 1 | 3 | 1 | $492 379 | $98 475 |
Всего | 77 | 33 | 14 | 9 | $3 592 480 | $718 496 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.