In vino veritas
From Wikipedia, the free encyclopedia
In vino veritas, in aqua sanitas (па-лацінску: Ісьціна ў віне, здароўе ў вадзе) — лацінскі выраз, які таксама мае грэцкі варыянт (па-грэцку: Ἐν οἴνῳ ἀλήθεια …) з тым жа значэньнем. Аўтарам зьяўляецца Пліній Старэйшы[1], а фраза на грэцкай прыпісваецца Алкею.
Герадот сьцьвярджае, што калі пэрсы вырашылі нешта ў п’яным выглядзе, то рашэньне павінна быць перагледжанае на цьвярозую галаву[2]. Рымскі гісторык Тацыт апісаў, як германскія народы вялі нараду на сьвятах, дзе, як яны лічылі, п’янства перашкаджае таму, каб удзельнікі хітравалі паміж сабою[3].