Google Ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
AdWords — флагманскі рэклямны сэрвіс Google, празь які кампанія атрымлівае большую частку прыбытку. Агульны прыбытак ад рэклямы ў 2008 годзе склаў 21 мільярд даляраў.[1] AdWords прапануе рэклямнае прасоўваньне з аплатай за клік (PPC), таргетынг (накіраваньне на адмысловую аўдыторыю) рознага кшталту. Таргетынг па месцазнаходжаньню (геатаргетынг) прапануецца на лякальным, нацыянальным і міжнародным узроўні. Тэкставы рэклямны блёк складаецца з аднаго радку з загалоўкам і двума радкамі з рэклямным тэкстам. Банэры прымаюцца ў стандартных разрозьненьнях.