FreeBSD
UNIX-падобная свабодная апэрацыйная сыстэма / From Wikipedia, the free encyclopedia
FreeBSD — UNIX-падобная свабодная апэрацыйная сыстэма, якая паходзіць ад AT&T UNIX праз BSD-галіну праз апэрацыйныя сыстэмы 386BSD і 4.4BSD. Працуе на сыстэмах, сумяшчальных з Intel x86 (у тым ліку Microsoft Xbox), а таксама на DEC Alpha, Sun UltraSPARC, IA-64, AMD64, PowerPC і NEC PC-98 архітэктурах.
Глядзіце таксама: NetBSD, OpenBSD, DragonflyBSD.
FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная апэрацыйная сыстэма. Ядро, драйвэры прыладаў і ўсе утыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сыстэмы кантролю вэрсій (CVS). Гэтым адрозьніваецца ад іншых свабодных апэрацыйных сыстэм, такіх як Linux, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і зьбіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбуцыі Linux.