студыйны альбом Depeche Mode From Wikipedia, the free encyclopedia
Exciter — дзясяты студыйны альбом ангельскага гурту Depeche Mode, выпушчаны 14 траўня 2001 году ў Вялікабрытаніі ды 15 траўня ў ЗША. У ім выкарыстоўваецца больш лічбавых тэхналёгіяў, чым на папярэдніх альбомах. Прадусаваў альбом Марк Бэл, які раней працаваў з Б’ёрк і гуртом LFO. Некалькі песень з альбома сталі папулярнымі ў эўрапейскіх клюбах (напрыклад, «I Feel Loved»). У падтрымку альбому прайшло турнэ «Exciter Tour». Яно стала адным з самых палсьпяховых у гісторыі гурту.
Exciter | ||
---|---|---|
Альбом Depeche Mode | ||
Выдадзены | 14 траўня 2001 | |
Запісаны | чэрвень 2000 — люты 2001 | |
Жанр | сынці-поп, альтэрнатыўны рок | |
Працягласьць | 56:40 | |
Выдавец | Mute, Reprise | |
Прадусар | Марк Бэл | |
Храналёгія Depeche Mode | ||
Ultra (1997) |
Exciter (2001) |
Playing the Angel (2005) |
Exciter стаў «залатым» дыскам у ЗША, дзе на красавік 2006 году было прададзена 426 000 экзэмпляраў. Exciter таксама стаў залатым дыскам у Канадзе, было прададзена 50 000 экзэмпляраў. Альбом выйшаў у пераробленым варыянце на вінілавай кружэлцы 30 сакавіка 2007 году ў Нямеччыне і 1 кастрычніка 2007 году ў астатніх краінах.
№ | Назва | Працягласьць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Dream On» | 4:19 | |||||||
2. | «Shine» | 5:32 | |||||||
3. | «The Sweetest Condition» | 3:42 | |||||||
4. | «When the Body Speaks» | 6:01 | |||||||
5. | «The Dead of Night» | 4:50 | |||||||
6. | «Lovetheme» | 2:02 | |||||||
7. | «Freelove» | 6:10 | |||||||
8. | «Comatose» | 3:24 | |||||||
9. | «I Feel Loved» | 4:20 | |||||||
10. | «Breathe» | 5:17 | |||||||
11. | «Easy Tiger» | 2:05 | |||||||
12. | «I Am You» | 5:10 | |||||||
13. | «Goodnight Lovers» | 3:48 | |||||||
56:40 |
Вонкавыя выявы | |
---|---|
вокладка альбому Exciter | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.