Digi Communications
From Wikipedia, the free encyclopedia
Digi Communications — румынскі тэлекамунікацыйны холдынг, які працуе ў Румыніі, Вугоршчыне, Гішпаніі і Італіі[1]. Кампанія была заснаваны Золтанам Тэсары, які зьяўляецца мажарытарным уладальнікам прадпрыемства. Акцыі кампаніі гандлююцца на Бухарэсцкай фондавай біржы з 16 траўня 2017 году[2]. На 2019 год Digi мела долю рынку ў Румыніі ў 51%, а пераважная большасьць ейных абанэнтаў была падключаная па сетцы з аптычным валакном. Такім чынам, кампанія зрабіла важны ўнёсак у статус Румыніі як краіны з адной з самых высокіх фіксаваных хуткасьцяў шырокапалоснага Інтэрнэту ў сьвеце[3][4][5]. Акрамя таго, кампанія валодае спадарожнікавым тэлебачаньнем пад брэндам Digi TV. У красавіку 2015 году Digi запусьціла паслугу энэргазабесьпячэньня. Аднак, пазьней у 2019 годзе кампанія пазбавілася энэргітычнага бізнэсу празь незвычайнай хісткасьці коштаў на электрычнасьць[6].
![]() | |
Заснаваная | 1993 |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | тэлекамунікацыйная індустрыя[d] і індустрыя мэдыя[d] |
Прадукцыя | кабэльнае тэлебачаньне[d] |
Лік супрацоўнікаў |
|