From Wikipedia, the free encyclopedia
AngularJS — JavaScript-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам. Прызначаны для распрацоўкі аднастаронкавых праграмных модуляў. Яго мэта — пашырэньня браўзэрных праграмных прадуктаў на аснове MVC шаблёна, а таксама палягчэньне ў тэставаньні й распрацоўцы праграмы.
AngularJS | |
Распрацоўка | Google Inc. і супольнасьць |
---|---|
Апошняя вэрсія | 1.3.15 |
Напісаны на | JavaScript |
АС | шматплятформеннае |
Тып | JavaScript-фрэймворк |
Ліцэнзія | MIT License |
Афіцыйная старонка | angularjs.org |
Фрэймворк працуе з HTML, які ўтрымлівае дадатковыя карыстальніцкія атрыбуты, якія апісваюцца дырэктывамі, і зьвязвае ўвод або вынік вобласьці старонкі з мадэльлю, якая ўяўляе сабой звычайныя зьменныя Javascript. Значэньні гэтых зьменных задаюцца ўручную або здабываюцца з статычных або дынамічных JSON-зьвестак.
AngularJS спраектаваны зь перакананьнем, што дэклярацыйнае праграмаваньне лепш за ўсё падыходзіць для пабудовы карыстальніцкіх інтэрфэйсаў і апісаньня праграмных кампанэнтаў, у той час як імпэратыўнае праграмаваньне выдатна падыходзіць для апісаньня бізнэс-лёгікі[1]. Фрэймфорк адаптуе й пашырае традыцыйны HTML, каб забясьпечыць двухбаковую прывязку дадзеных для дынамічнага кантэнту, што дазваляе аўтаматычна сынхранізаваць мадэль і прадстаўленьне. У выніку AngularJS зьмяншае ролю DOM-маніпуляцыяў і паляпшае тэстуемасьць.
Angular прытрымліваецца MVC-шаблёну праектаваньня й падтрымлівае слабую сувязь паміж прадстаўленьнем, зьвесткамі й лёгікай кампанэнтаў. Выкарыстоўваючы ўкараненьне залежнасьці, Angular пераносіць на кліенцкі бок такія клясычныя сэрвэрныя службы, як відэазалежныя кантролеры. Такім чынам, памяншаецца нагрузка на сэрвэр і вэб-прылажэньне становіцца лягчэй.
З дапамогаю дырэктываў AngularJS можа ствараць карыстальніцкія HTML-тэгі й атрыбуты, каб дадаваць паводзіны некаторым элемэнтам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.