Abbey Road
альбом The Beatles / From Wikipedia, the free encyclopedia
Abbey Road — адзінаццаты афіцыйны брытанскі (і сямнаццаты амэрыканскі) альбом брытанскага гурта The Beatles. Праца над ім распачалася ў 1969 годзе, гэта — апошні альбом гурта да распаду, Let It Be выйшаў ужо апасьля. У запісу дыску прынялі ўдзел Джордж Мартын, Алан Парсанс (як гукарэжысэр) і Тоні Бэнкс (апэратар ленты)[1]. Альбом лічыцца найбольш цэльным і моцным з усіх дыскаў гурта, нягледзячы на тое, што гурт у той час даволі рэдка ўяўляў сабою цэласную адзінку[2][3].
Хуткія факты Abbey Road, Альбом The Beatles ...
Abbey Road | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 26 верасьня 1969 г. | |
Запісаны | 22 лютага 1969 — 20 жніўня 1969 | |
Жанр | Рок | |
Працягласьць | 47:23 | |
Выдавец | Apple / Parlophone · EMI · Capitol | |
Прадусар | Джордж Мартын | |
Храналёгія The Beatles | ||
Yellow Submarine (1969) |
Abbey Road (1969) |
Let It Be (1970) |
Закрыць