![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Ic-photo-Virata--VC8410-PQC--%2528Helium-CPU%2529.png/640px-Ic-photo-Virata--VC8410-PQC--%2528Helium-CPU%2529.png&w=640&q=50)
ARM (працэсар)
архітэктура працэсараў тыпу RISC / From Wikipedia, the free encyclopedia
ARM (анг. Advanced RISC Machine, Acorn RISC Machine — удасканаленая RISC-машына) — 32-бітавая архітэктура набору інструкцыяў са скарочаным наборам камандаў, якая распрацоўваецца кампаніяй ARM Holdings. Дадзеныя працэсары маюць нізкае энэргаспажываньне, таму знайшлі шырокі распаўсюд ва ўбудоўваных сыстэмах і на рынку мабільных прыстрояў, для якіх нізкае энэргаспажываньне істотнае.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Ic-photo-Virata--VC8410-PQC--%28Helium-CPU%29.png/640px-Ic-photo-Virata--VC8410-PQC--%28Helium-CPU%29.png)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама ARM (неадназначнасьць).
Першапачаткова працэсары ARM прызначаліся для ўстаноўкі ў пэрсанальныя кампутары фірмы Acorn Computers.
Па стане на 2009 год на працэсары ARM даводзіцца да 90% усіх убудаваных 32-разрадных RISC-працэсараў. Гэтыя працэсары шырока ўжываюцца ў КПК, мабільных тэлефонах, лічбавых носьбітах і прайгравальніках, партатыўных гульнявых кансолях, калькулятарах і кампутарных пэрыфэрыйных прыстроях, такіх як цьвёрдыя дыскі ці маршрутызатары.
Па ліцэнзіі брытанскай карпарацыі ARM мікрапрацэсары вырабляюць Alcatel-Lucent, Analog Devices, «Эпл», Atmel, Broadcom, Cirrus Logic, Digital Equipment Corporation, Freescale, «Інтэл» (да 27 чэрвеня 2006 году[1]), LG, Marvell Technology Group, Microsoft, NEC, Nuvoton, nVidia, NXP (раней Philips), Oki, Qualcomm, Samsung, Sharp, Sony Ericsson, STMicroelectronics, Symbios Logic, Texas Instruments, VLSI Technology, Yamaha і ZiiLABS.
Прыклады найбольш выбітных сямействаў працэсараў кампаніі ARM Holdings: ARM7, ARM9, ARM11 і Cortex. Працэсарамі, што вырабляюцца па ліцэнзіі ARM, зьяўляюцца StrongARM (вытворчасьці DEC), i.MX (Freescale), XScale (Marvell, раней выпускаліся «Інтэлам»), Nintendo, Tegra (nVidia), Nomadik (ST-Ericsson), Snapdragon (Qualcomm), прадуктовая лінейка OMAP (Texas Instruments), Samsung Hummingbird і Apple A4.