From Wikipedia, the free encyclopedia
75-ы грэнадэрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі) (па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)) — фармаваньне войскаў СС, складзенае зь беларусаў. Адзінае канчаткова сфармаванае падразьдзяленьне 30-й грэнадэрскай дывізіі СС (1-й беларускай)[1]. У беларускай эміграцыйнай літаратуры таксама вядомы як 1-ы беларускі нацыянальны полк або 1-ы беларускі полк.
75-ы грэнадэрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі) | |
па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1) | |
Гады існаваньня | 15 студзеня — 15/20 красавіка 1945 |
---|---|
Краіна | Нямеччына |
Уваходзіць у | 30-я грэнадэрская дывізія СС (1-я беларуская) |
Тып | Полк |
Колькасьць | 1094 |
Дысьлякацыя |
Айзэнштайндорф (Чэхія) Цьвізель (Баварыя) |
Мянушкі |
1-ы беларускі нацыянальны полк 1-ы беларускі полк |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Беларуская брыгада СС складалася толькі зь 1-га беларускага грэнадэрскага палку (па-нямецку: Waffen-Grenadier-Regiment der SS nr 1 (weissruthenische)).
10 лютага 1945 году полк брыгады атрымаў новую назву — 86-ы грэнадэрскі полк СС (1-ы беларускі) (па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 86 (weissruthenische nr l))[1].
9 сакавіка у сувязі зь пераводам брыгады ў дывізію полк зьмяніў назву на 75-ы грэнадэрскі полк СС (па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)). Гэта было выклікана тым, што 86-ы полк ужо існаваў у 32-й танкава-грэнадэрскай дывізіі СС «30-га студзеня»[1].
На базе 75-га палку былой 30-й дывізіі (2-й расейскай) ствараўся 3-і батальён, а з 76-га палку — 1-ы і 2-і батальёны палку. У кожным батальёне знаходзілася пэўная колькасьць немцаў, якія выконвалі ролю інструктараў
25-27 сакавіка Астроўскі наведаў дывізію і прыняў удзел ва ўрачыстасьцях на гонар гадавіны абвяшчэньня БНР. У межах сьвяткаваньня адбыўся парад падразьдзяленьняў дывізіі[2].
3 красавіка Кушаль прыехаў у дывізію і адзначаў, што ішло раззбраеньне беларусаў, а побач з кожным батальёнам стаяў нямецкі атрад зь 50 узброеных чалавек[3].
25 красавіка 1945 году 3-і батальён палка[3] прыбыў у мястэчка Айзэнштайндорф (Чэхія), дзе 28 красавіка ўсе батальёны былі сабраныя, а на чале палку неафіцыйна стаў Францішак Кушаль[1].
30 красавіка дывізія ў складзе гэтага палку здалася 5-й арміі ЗША разам з дывізіяй Мальцава ў Цьвізелі.
У склад палку ўваходзілі:[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.