![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/30_Seconds_to_Mars.jpg/640px-30_Seconds_to_Mars.jpg&w=640&q=50)
30 Seconds to Mars
рок-гурт ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
30 Seconds to Mars (па-беларуску: 30 сэкундаў да Марсу) — музычны гурт з Лос-Анджэлесу, штат Каліфорнія, ЗША. Выконвае музыку ў стылі альтэрнатыўнага року. Заснаваны ў 1998 годзе братамі Джарэдам і Шэнанам Лета. Першы альбом запісалі сумесна зь вядомым прадусарам Бобам Эзрынам, які некалі працаваў з Pink Floyd. У 2007 годзе артымалі ўзнагароду MTV Europe Music Award у намінацыі «Найлепшы рок-гурт». У падтрымку свайго трэцяга студыйнага альбому «This Is War» гурт правёў сусьветнае турнэ пад назвай «Into The Wild», якое складалася з 300 канцэртаў — найвялікшай колькасьці ў межах аднаго турнэ. У сьнежні 2011 году гурт выступіў з канцэртам у Беларусі. 10 сакавіка 2014 году гурт выступіў у Менск-Арэне[1].4 красавіка 2015 году гурт паўторна выступіў у Чыжоўка-Арэне. На шэраг сваіх песень («From Yesterday», «The Kill», «Closer to the Edge», «Kings and Queens» і «A Beautiful Lie») гурт самастойна здымае відэакаліпы. Пры гэтым Джарэд Лета выступае ў якасьці рэжысэра пад псэўданімам.
30 Seconds to Mars | |
![]() 30 Seconds to Mars у 2007 годзе | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1998 — цяпер |
Адкуль | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | альтэрнатыўны рок альтэрнатыўны мэтал |
Выдавец | Immortal, Virgin |
Зьвязаныя праекты | Angels & Airwaves Great Northern |
Удзельнікі | Джарэд Лета Тома Мілічавіч Шэнан Лета |
Былыя ўдзельнікі | Мэт Ўочтэр Солан Біксьлер Кэвін Дрэйк |
www.30secondstomars.com |