Гэта артыкул аб ліку; Аб іншых значэньнях гл. артыкул Двойка й 2 (неадназначнасьць).
2 (два) — другі па парадку натуральны лік.
Хуткія факты Вытворныя словы, Парадкавы лічэбнік ...
2 |
Два |
◄ 0 · 1 · 2 · 3 · 4 ►
|
Вытворныя словы |
---|
Парадкавы лічэбнік | Другі
|
---|
Назоўнік | Двойка
|
---|
У іншых сыстэмах зьлічэньня |
---|
Двайковая | 10
|
---|
Шаснаццаткавая | 2
|
---|
Рымская | II
|
---|
Грэцкая | β
|
---|
|
Закрыць
- Цэлы лік называецца цотным, калі ён дзеліцца на 2.
- Для цэлых лікаў, запісаных у сыстэме зьлічэньня з цотнай падставай (напрыклад, у дзесятковай або шаснаццатковай), справядліва простае правіла: лік дзеліцца на 2, калі яго малодшы разрад дзеліцца на 2.
- 2 — найменшы й першы просты лік, адзіны цотны просты лік.
- 2 — трэці лік Фібаначы, як сума першых двух, 1 і 1.
- 2 — факторыяльны просты лік, просты лік Люка, просты лік Смарандзейка — Веліна.
- 1-ы лік Сафі Жэрмэн ƒ * 2 + 1 = 5, які таксама лік Сафі Жэрмэн).
- 2 — просты лік Эйзенштэйна без уяўнай часткі й з сапраўднай часткай выгляду.
- 2 — просты лік Штэрна, лік Пельля, а таксама лік Маркава.
- 2 — другі лік Каталяна.
- 2 — другі лік Бэла.
- 2 — другі лік Моцкіна, першае простае Моцкіна.
- 2 — адыёзны лік.
- 2 — другі меандравы лік і трэці адкрыты меандравы лік.
- 2 — дзельнік ліку 10, так што звычайныя дробы зь лікам 2 у назоўніку зьяўляюцца канчатковымі.
- 2 — факторыял ліку 2: 2! = 2.
- 2 — падстава найпростай — двайковай — сыстэмы зьлічэньня, шырока выкарыстоўванай у вылічальнай тэхніцы.
- 2 — тэсэрактны супэркорань зь ліку 65536.
- 2 — другі па ліку факторыён ↓1, ↑145 (лік, роўны суме факторыялаў сваіх лічбаў у дзесятковым запісе).
- 2 зьяўляецца супэрдасканалым лікам — лікам n, такім, што σ(σ(n))=2n
- Існуе роўна 2 трыміна.